Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (польск.: Akademia Duchowna Rzymsko-Katolicka Warszawska) — вышэйшая рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, якая існавала ў Варшаве з 1836 па 1867 гг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ужо ў 1816 годзе быў заснаваны багаслоўскі факультэт пры зноў створаным Варшаўскім універсітэце, рэктарам якога, на працягу ўсёй першай эпохі яго існавання, быў святар Войцех Швяйкоўскі ; акрамя таго, існавала ў Варшаве семінарыя, у якой вучыліся маладыя людзі, якія жадалі прысвяціць сябе духоўнаму званню. У 1833 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў універсітэт быў зачынены, а праз тры гады, па ўказе імператара Мікалая I ад 4 (15 кастрычніка) 1835 года, заснавана акадэмія, з выкладаннем на польскай мове. На яе ўтрыманне быў закладзены такі ж самы фонд, што і папярэдніцы (Галоўнай Варшаўскай семінарыі) у суме 103.800 злотых, з дадаткам у 62.800 злотых.
9 лютага 1837 года ў касцёле святога Францыска адбыўся ўрачысты акт адкрыцця Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі[1]. На чале акадэміі стаяў рэктар, які назначаўся імператарам з ліку двух кандыдатаў, прадстаўленых саветам акадэміі. Падпарадкоўвалася акадэмія Варшаўскаму архібіскупу. Па статуту ў складзе выкладчыкаў павінна было быць 7 прафесараў тэалагічных навук, 4 прафесара навук дапаможных, 2 лектары і адміністратар. Таксама ў акадэміі былі створаны кафедры:
- герменеўтыкі, археалогіі, біблейскай інтрадукцыі (вывучэнне Ветхага Запавету з габрэйскай мовай)
- герменеўтыкі, вывучэння Новага Запавету і грэцкай мовы
- выкладання Святога Пісьма
- тэалогіі дагматычнай
- тэалогіі маральнай і пастырскай
- царкоўнага права
- гісторыі Старога і Новага Запаветаў
- патралогіі, гамілетыкі з курсам польскай літаратуры і яе гісторыі
- філасофіі і яе гісторыі
- літаратуры лацінскай і грэцкай
- рускай мовы і літаратуры, французскай і нямецкай мовы[1]
Бюджэтных месцаў для студэнтаў было 40, але маглі быць выхаванцы-платнікі, абавязаныя жыць у акадэміі; прыходнымі дапускаліся толькі манахі. Для паступлення ў акадэмію трэба было мець закончаную семінарскую адукацыю. Курс навучання складаў 4 гады, вакацыі былі зацверджаныя штогод з 15 ліпеня да 15 верасня. Выкладанне прадметаў вялося на польскай і лацінскай мовах. Пасля вучобы ў акадэміі выпускнікі[2] атрымлівалі ступень кандыдата, магістра або доктара багаслоўя, з абавязкам прыняць месца, прапанаванае духоўным начальствам. Пасля Паўстання (1863—1864) гг. Варшаўская акадэмія была зачынена ў 1867 годзе, а слухачы яе былі пераведзеныя ў Пецярбургскую рымска-каталіцкую Акадэмію[3].
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- 1836—? — Войцех Ассалінскі[4]
- 1842—1861 — Бонавентура Буткевіч[5]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б «Wiadamość o założeniu i otworzeniu Akademii duchownéj rzymsko-katolickiéj w Warszawie» (польск.) — Warszawa, 1837
- ↑ Выпускники Варшавской духовной академии Akademia Duchowna Warszawska 1841, 1845—1847, 1850—1852, 1854—1862 r. (польск.)
- ↑ Варшавская римско-католическая духовная академия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Wojciech Ossoliński (польск.) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Butkiewicz Bonawentura(недаступная спасылка) (польск.) // eduteka.pl
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Wiadamość o założeniu i otworzeniu Akademii duchownéj rzymsko-katolickiéj w Warszawie» (польск.) — Warszawa, 1837
- «Rocznik religijny wyznań chrześcijańskich w Królestwie Polskiém: na rok 1847» (польск.) — Warszawa, 1847