Варшаўскія фільтры вады
Славутасць | |
Варшаўскія фільтры вады | |
---|---|
52°13′13″ пн. ш. 20°59′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Уільям Ліндлі[d] |
Сайт | mpwik.com.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Варшаўскія фільтры вады ці Фільтры Ліндлі (польск.: Zespół Stacji Filtrów) — адна з трох варшаўскіх водаачышчальных станцый. Яна размешчанa паміж вуліцамі: Кашыкова, Кшывіцкага, Фільтрова і Рашынска. У адным з будынкаў на тэрыторыі станцыі фільтраў знаходзіцца Музей сістэм водазабеспячэння і каналізацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Cтанцыя была пабудавана ў 1883—1886 гадах паводле праекта брытанскага інжынера Уільяма Ліндлі. Ліндлі разам са сваімі сынамі праектаваў і будаваў чыгуначныя лініі, сеткі каналізацыі і водазабеспячэння ў каля 30 еўрапейскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Гамбургу, Базелі і Санкт-Пецярбургу.
Варшаўскія фільтры вады былі пабудаваныя па ініцыятыве кіраўніка Варшавы, расійскага генерала Сакрата Старынкевіча. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1881 годзе. Праект аўтарства Уільяма Ліндлі складаўся з рачной станцыі перапампоўкі і станцыі фільтраў, размешчаных на беразе ракі Вісла.
Падчас будаўніцтва выкарыстоўваліся ўсе даступныя тэхналогіі, а вялікая ўвага надавалася якасці. Першапачатковы праект аўтарства Уільяма Ліндлі пазней быў мадэрнізаваны яго сынам Уільямам Хірлейнам Ліндлі.
Першая ачышчаная вада была пастаўленая жыхарам Варшавы 3 ліпеня 1886 года.
У часы Ліндлі варшаўская водаправодная сістэма складалася са станцыі фільтраў і рачной станцыі помпаў Цэнтральнага вадаправоднага прадпрыемства, якое пампавала ваду з Віслы і транспартавала ў станцыю фільтраў. Абсталяванне станцыі фільтраў было прыкрытае зямлёй.
У 1890 годзе адбылася буйная мадэрнізацыя. У пачатку 1930-х гадоў у выніку росту попыту на ваду ў Варшаве была пабудаваная Хуткая станцыя фільтраў. З 1931 года стартаваў працэс хляравання вады.
Тэрыторыя Варшаўскіх фільтраў вады носіць характар прамыслова-архітэктурнага комплексу, аднак у значнай ступені з’яўляецца таксама зялёнай гарадской зонай, з якой у горад паступае свежае паветра.
Пачынаючы з 1973 года паступова паасобныя часткі Варшаўскіх фільтраў былі занесеныя ў Нацыянальных спіс гістарычных помнікаў Польшчы. 18 студзеня 2012 года згодна з рашэннем прэзідэнта Польшчы ў гэты спіс быў унесены ўвесь архітэктурны комплекс станцыі.
У 1907 годзе побач з воданапорнай вежай быў адкрыты помнік Сакрату Старынкевічу[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варшаўскія фільтры вады