Цэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васковая дошчачка)

Цэра (ад лац.: cera — воск) — прылада для пісьма, васкаваная дошчачка.

Звычайныя памеры дошчачкі — 8×14×0,8-1 см. На адным яе баку рабілі паглыбленне на 2-5 мм, так званы каўчэжац, яго запаўняліся воскам. Калі дошчачак было дзве іх злучалі, звычайна скуранымі раменьчыкамі, каб складаліся вошчанымі паверхнямі адна да другой. Калі дошчачак было болей, сярэднія ў складанцы маглі быць вошчаныя з абодвух бакоў. Пісалі па воску вострым канцом стыла, а лапаткай на другім канцы стыла — сціралі напісанае, загладжвалі воск ад непатрэбных ужо надпісаў.

У Ноўгарадзе знойдзена паўтары дзясяткі цэраў, у гарадах Беларусі — па адной ў Брэсце і Мсціславе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]