Цэра
Jump to navigation
Jump to search
Цэра (ад лац.: cera — воск) — прыстасаванне для пісьма ў выглядзе блока з дзвюх і большай колькасці дошчачак памерамі 8х14х0,8-1 см, злучаных паміж сабой скуранымі паскамі. На ўнутраным баку гэтых дошчачак рабіліся паглыбленні на 2-5 мм, так званыя «каўчэжцы», якія і запаўняліся воскам. Па воску пісалі вострым канцом стыла, а палачкай сціралі, загладжвалі непатрэбныя пасля практыкавання запісы.
У Ноўгарадзе знойдзена паўтара дзясятка цэраў, у гарадах Беларусі — дзве такія знаходкі (Брэст і Мсціслаў).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |