Васкрасенская царква (Антопаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Васкрасенская царква
Antopal, carkva.jpg
52°12′12″ пн. ш. 24°47′13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Антопаль
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Аўтар праекта Юльян Гедройц
Будаўніцтва 1854 1854
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000181шыфр 113Г000181

Васкрасенская царква — праваслаўны храм у г.п. Антопаль на вул. Савецкай. Помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1916 годзе

Пабудавана ў 1854 г. з дрэва на месцы старой царквы за кошт уладальніка мястэчка памешчыка князя Юльяна Гедройца паводле заказанага ім плана, зацверджанага ў 1852 г. У 1866 г. перад царквой пастаўлена званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольная ў плане адназрубная пабудова накрыта двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад вылучаны стылізаваным чатырохкалонным порцікам, над франтонам якога ўзвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным светлавым барабане. Такая ж вежачка (меншага памеру) узведзена над апсіднай часткай. Вертыкальна ашаляваныя сцены рытмічна прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Пры будаўніцтве храма былі зроблены значныя адхіленні ад праекта — замест двух купалоў пастаўлены адзін на франтальным фасаде, пастаўлены порцік, зменены запраектаваныя памеры.

Перад царквой драўляная двух'ярусная каркасная званіца пад шатровым дахам з макаўкай у завяршэнні. На могілках прыпісная цагляная капліца.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры памяшканне расчлянёна чатырма калонамі на тры нефы і мае характар базілікі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам 19-20 ст. Над уваходам — кансольныя хоры. Абразы: 17ст. — «Троіца», 18ст. — «Троіца новазапаветная», «Маці Божая Замілаванне», «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Адзігітрыя Чанстахоўская», «Спас Пантакратар», «Святы Ілія», «Маці Божая Балезная», «Пакланенне вешчуноў», «Спас з прадстаячымі», «Прарокі», «Святы Сцяфан» (1796), «Свяціцель» (падпісаны «Маловал Е. Есафат Кохановіч дня 22 мая 1791 г.»), канца 19 ст. — «Аляксандр Неўскі», драўляныя скульптуры святых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]