Васіль Іванавіч Барысік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Іванавіч Барысік
Дата нараджэння: 28 жніўня 1926(1926-08-28) (92 гады)
Месца нараджэння: в. Горнае, Глускі раён
Узнагароды і прэміі:

Герой Сацыялістычнай Працы

Васіль Іванавіч Барысік (28 жніўня 1926, в. Горнае, Глускі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1]. Заслужаны меліяратар БССР (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1944 па 1955 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Скончыў Мінскую школу дзясятнікаў-будаўнікоў і атрымаў спецыяльнасць машыніста экскаватара. З 1959 года і да выхаду на пенсію працаваў у Старадарожскай меліярацыйнай арганізацыі ПМК-73 рабочым, брыгадзірам, начальнікам участка, машыністам экскаватара на шматлікіх аб'ектах рэспублікі і за яе межамі[2].

З 1961[3] старшы машыніст экскаватара Старадарожскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста Мінскводбуд. За 7 гадоў працы ў трэсце выканаў 15 гадавых норм. 23 ліпеня 1965 года за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме меліярацыі прысвоена званне «Заслужаны меліяратар БССР»[2].

З 1972 старшы прараб ПМК-73 свайго трэста. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і пладоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967-71[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны». У 1994 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Старыя Дарогі»[2].

Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Борисик Василий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Барысік Васіль Іванавіч
  3. БАРЫСІК ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ