Васіль Васілевіч Шчарбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Шчарбакоў
Дата нараджэння 20 красавіка 1951(1951-04-20)
Месца нараджэння в. Казімірова, Полацкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 28 чэрвеня 2010(2010-06-28) (59 гадоў)
Месца смерці Смаленск, Расія
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў верталётная аіяцыя
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Часць 1-я верталётная эскадрылля 181-ы асоны верталётны полк
Бітвы/войны Афганская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Васіль Васільевіч Шчарбакоў (20 красавіка 1951, вёс. Казімірова, Полацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР28 чэрвеня 2010, Смаленск, Расія) — Герой Савецкага Саюза, намеснік старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане (БСВВА).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У мірны час, да пачатку Афганскай вайны, скончыў Віцебскі вучэбна-авіяцыйны цэнтр ДТСААФ, затым Аткарский вучэбны авіяцыйны цэнтр ДТСААФ і ў 1972 годзе — экстэрнам — Сызранское вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў[1]. У 1984 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына. У 1970 годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі і накіраваны служыць у Афганістан у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

Пасля вайны ў Афганістане служыў на розных камандных пасадах. Афіцэрскі шлях скончыў на пасадзе начальніка ўпраўлення авіяцыі 7-й танкавай арміі ў званні палкоўніка. У 1993 годзе быў абраны намеснікам старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане (БСВВА).

З 1994 года па 1995 год займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, звольненых у запас, адстаўку, і членаў іх сем'яў пры Савеце міністраў Беларусі. З 1995 года — намеснік старшыні БСВВА.

У апошнія гады жыцця жыў у Смаленску, узначальваў дабрачынны фонд «Памяць». Шчарбакоў быў апошнім Героем Савецкага Саюза, з тых, што пражывалі ў Смаленскай вобласці[2].

Памёр у ноч на 28 чэрвеня 2010 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3][4].

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

Як камандзір эскадрыллі праславіўся, калі ў час бою з душманамі ў 1979 годзе быў збіты савецкі верталёт. Шчарбакоў В. В. падабраў яго экіпаж і на сваёй падбітай машыне вывез з поля бою.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, меў дваіх сыноў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне Героя Савецкага Саюза маёру Шчарбакову В. В. было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1980.

Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 2-й і 3-й ступені, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 2-й ступені.

Зноскі

  1. В. П. Куницын, В. М. Толкачев. Военный городок: от Усть-Двинского пехотного полка до вертолётного училища. — Сызрань: Ваш Взгляд, 2013. — 256 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-904048-3-5-8.
  2. На Смоленщине умер последний Герой Советского Союза. Смоленские новости.
  3. Памяти лётчика. Смоленская газетв.
  4. Почему могилу Героя Советского Союза оставвили без памятника?. Салідарнасць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Васілевіч Шчарбакоў на сайце «Героі краіны»