Васіль Васільевіч Грынін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васільевіч Грынін
Дата нараджэння 1920
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1998(1998-01-30)
Месца пахавання
Жонка Арыядна Барысаўна Ладыгіна[1]
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Васіль Васільевіч Грынін (1920, с. Ацямар, Лямбірскі раён, Мардовія, Расія — 30 студзеня 1998) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1990) , прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1943), Саратаўскае бранятанкавае вучылішча (1945), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1962).

Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце і Зубаўрачэбнай школе г. Саратава (з 1945, выкладчык гісторыі УКП(б) і асноў марксізму-ленінізму), Казанская вышэйшая партыйная школа (старшы выкладчык кафедры філасофіі), Інстытуце філасофіі і права АН БССР (навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1964—1998, прафесар кафедры «Філасофія»).

Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя праблемы гістарычнага матэрыялізму; праблема базісу і надбудовы; дыялектычны матэрыялізм; матэрыялістычнае абгрунтаванне працэсаў пераемнага развіцця духоўнай культуры; узаемадзеянне культуры і ідэалогіі; тэорыя ўласнасці; тэорыя і методыка навучання філасофіі.

Памёр 30 студзеня 1998 года, пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Социальная детерминированность прерывности и непрерывности в развитии духовных общественных отношений : диссертация … доктора философских наук : 09.00.01 : защищена 00.00.1990 : утверждена 00.00.1990 / Гринин Василий Васильевич. ― Минск, 1987.
  • О материалистическом понимании преемственности в развитии духовной культуры : автореферат диссертации … кандидата философских наук / В. В. Гринин. ― Минск, 1967.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь сквозь призму воспоминаний : Люди. События. Встречи / Ариадна Ладыгина. — Минск, 2015. — В содержании о Гринине В. В.