Арыядна Барысаўна Ладыгіна
Арыядна Барысаўна Ладыгіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2021 (94 гады) |
Месца смерці | |
Бацька | Барыс Іванавіч Ладыгін |
Маці | Арыядна Пампееўна Александроўская[d] |
Муж | Васіль Васільевіч Грынін |
Род дзейнасці | музычны эстэтык, музычны крытык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1976) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Арыядна Барысаўна Ладыгіна (2 сакавіка 1927, Менск — 10 красавіка 2021, Мінск) — беларускі вучоны-эстэтык, музычны крытык і педагог. Доктар філасофскіх навук (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 2 сакавіка 1927 года ў г. Менску ў сям’і інжынера Барыса Ладыгіна і Арыядны Пампееўны Александроўскай, сястры беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай. Мела сястру Вольгу (нар. 1922), якая стала архітэктарам.
Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. Выкладала ў 1950—1951 гадах Саратаўскім музычным вучылішчы, у 1954—1955 гадах у Маскоўскай кансерваторыі і у 1955—1958 гадах у Казанскай кансерваторыі. 3 1958 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1961 загадчыца сектара музыкі. 3 1963 у Беларускай акадэміі музыкі, з 1973 загадчыца кафедры марксізму-ленінізму, з 1978 прафесар.
Памерла 10 красавіка 2021 года[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследавала праблемы народнасці мастацтва, пераемнасць культур (пераважна на матэрыяле беларускай музыкі), гісторыю беларускага музычнага тэатра. Выступала як музычна-тэатральнальны крытык.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка. Мн., 1961;
- Искусство и современность. Мн., 1964;
- Искусство: Диалектика преемственности. Мн., 1979 (разам з В. В. Грыніным);
- О преемственности в искусстве. М., 1982 (з ім жа);
- Книга по эстетике для музыкантов. М.; София, 1983 (у сааўтарстве);
- Искусство в системе духовных ценностей общества. М., 1986 (разам з В. В. Грыніным);
- Le caractère populaire de l’art socialiste // Actes du VIIe congrès international d’esthétique. Bucarest, 1977. T. 2.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ладыгіна Арыядна Барысаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Музычныя крытыкі Беларусі
- Музычныя эстэтыкі
- Музычныя крытыкі СССР