Дом па вуліцы Суворава, 38 (Віцебск)
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Суворава, 38 | |
|---|---|
| | |
| 55°12′02″ пн. ш. 30°12′17″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
| Архітэктар | Васіль Георгіевіч Вукалаў |
| Будаўніцтва | 1930—1935 гады |
| Статус |
|
4-ы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе па вул. Суворава, 38.
Пабудаваны ў 1930—1935 гадах па праекце Васіля Вукалава.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амаль квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін.
Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 22. Забудова вуліцы Суворава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Суворава, 38 (Віцебск)
