Перайсці да зместу

Васіль Майсеевіч Гарошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Майсеевіч Гарошка
Род дзейнасці аграном
Дата нараджэння 1 лютага 1940(1940-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2021(2021-01-21)[1] (80 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

Васіль Майсеевіч Гарошка (1 лютага 1940, в. Селішча, Пінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1978)[2].

Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1976). Скончыў БСГА ў 1967 годзе. З 1969 года галоўны аграном калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна[2].

Потым стаў старшынёй калгаса імя Горкага, потым дырэктарам і пазней намеснікам кіраўніка Пінскага філіяла Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[3].

Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні планаў і абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў. Член ЦК КПБ у 1971-76[2].

Зноскі

  1. Героі краіны — 2000. Праверана 8 студзеня 2026.
  2. а б в Горошко Василий Моисеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
  3. Палескі характар. Дзе трактары рухаюцца з хуткасцю 80 км у гадзіну