Іанікій Галятоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іанікій Галятоўскі
Иоаникий Голятовский.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1620
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (12) студзеня 1688
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэлігійны дзеяч, пісьменнік, лідар супольнасці, палітык, агіёграф, прапаведнік, homiletics, настаўнік, публіцыст, праваслаўны святар, манах
Дэбют «Ключ разумення…», «Наука, албо Способъ зложеня казаня», «Неба новае з новымі зорамі створанае»», «Скарбніца пажытачная»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іанікій Галятоўскі (пач. XVII ст. — 1688) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, тэарэтык гамілетыкі і красамоўства, вучоны-энцыклапедыст. Заснавальнік марыялагічнай традыцыі ва ўсходнеславянскай і балгара-румынскай кніжнасці.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Настаўнікам яго быў архіепіскап Лазар Барановіч(руск.) бел.. На апошнім курсе духоўнай акадэміі І. Галятоўскі прымае пострыг і едзе ў Купяціцкі манастыр, неўзабаве ўзводзіцца ў сан настаяцеля. У бытнасць рэктарам акадэміі Л. Барановіч пераводзіць настаяцеля Іанікія ў Кіеў выкладчыкам. 3 31 снежня 1659 да 1662 іераманах Іанікій — рэктар Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі і ігумен Кіева-Брацкага манастыра(руск.) бел.. У 1662 ім знойдзена і ўрачыста ўнесена ў новую акадэмічную царкву цудадзейная Брацкая ікона Божай Маці.

Архімандрыт Наўгарод-Северскага, потым Чарнігаўскага Успенскага Ялецкага манастыра(руск.) бел.. На Чарнігаўшчыне збірае паданні, што лягуць у аснову «Скарбніцы пажытачнай» (32 цуды ад іконы Ялецкай Адзігітрыі). Асабліва ўшаноўваў купяціцкую ікону, як уладкавальніцу ў юнацтве і маладосці, пячэрскую, што надавала мудрасць у сталым веку, ялецкую, якая апекавала яго старасць.

У 1667 па даручэнні Лазара Барановіча архімандрыт Іанікій едзе на радзіму ў Літву, каб агітаваць за абранне на польскі трон царэвіча Аляксея Аляксеевіча. У жніўні 1669 суправаджае па вяртанні з Масквы ў Егіпет александрыйскага Патрыярха Паісія(руск.) бел.. У канцы 1670 I. Галятоўскі па царкоўна-гаспадарчых справах быў у Маскве, дзе запомніўся сваімі казаннямі і прывітальным словам да цара.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Ключ разумення». 1659
Тытульны аркуш «Неба новага», гравёр Максім Вашчанка. 1699

У перыяд міжканфесійнай барацьбы I. Галятоўскі ўздымае пропаведзь на новую вышыню сваёй кнігай «Ключ разумення» (1659,1660,1663, 1665) і багаслоўска-педагагічным трактатам «Наука, албо Способъ зложеня казаня» (фактычна падручнік па гамілетыцы). Паводле канцэпцыі рытара, казанне павінна складацца з трох частак: «эксордыума», «початка, прыступа до самой речи, о чым хочет казанье мети», «нарацыі», «повести, которую обецал показати, тая часть наибольшая, бо в ней все казане замыкаемая, и до ней иныя части стягаются» і «конклюзія», «конец казаня». I. Галятоўскі заклікаў так прамаўляць, каб усе людзі разумелі, што ім у павучэнні паведамляецца. Яго «Навука зложеня казаня» суправаджаецца 32 асноўнымі і 14 дадатковымі пропаведзямі. Згодна метаду тлумачэння аўтар вылучае ў кожнай з’яве літаральны, маральны, алегарычны і аналагічны зместы. У казаннях I. Галятоўскі дае метафізічныя звесткі (пра сутнасць з’яў прыроды) — тлумачыць паходжанне маланкі, узнікненне ветру, змяшчае народныя прыкметы, выкладае павучальныя гісторыі, назіранні з жыцця птушак і жывёл, звяртае ўвагу на лекавыя ўласцівасці кветак, зёлак і камянёў.

У час, калі многія падтрымліваюць унію, I. Галятоўскі адстойвае праваслаўе ад нападаў. У 1676 надрукавана «Бяседа Белацаркоўская», што зафіксавала ў прысутнасці караля Яна-Казіміра дыспут езуіта Андрыяна Пякарскага з I. Галятоўскім і перамогу апошняга (1663).

Для XVII ст. характэрна ўшанаванне цудадзейных ікон Божай Маці. Сярод кніг I. Галятоўскага марыялагічнай традыцыі — аповесці пра 445 цудаў ад ікон Багародзіцы з прысвячэннем кузіне Пятра Магілы Ганне Патоцкай «Неба новае з новымі зорамі створанае» (выдавалася на старабеларускай, польскай і рускай мовах, у Львове, Чарнігаве, Магілёве, Маскве) і «Скарбніца пажытачная» пра цудадзейную ікону Божай Маці Ялецка-Чарнігаўскую (Ноўгарад-Северскі, 1676).

«Месія праўдзівы» (Кіеў, 1669) напісаны як рэакцыя на з’яўленне сярод яўрэяў ілжэмесіі, з мэтай засцерагчы суайчыннікаў ад захаплення іудзейскай ерассю.

У канфлікце Лазара Барановіча і Сімяона Адамовіча чарнігаўскі архімандрыт прыняў бок настаўніка. Трактат «Старая Царква» (Ноўгарад-Северскі, 1678) скіраваны супраць «Старой веры» Паўла Боймы, і «Трыбунала» Міколы Ціхановіча. Кніга прысвечаная Лазару Барановічу, у прадмове згадваюцца факты з біяграфіі архіепіскапа.

У 1683 выходзяць «Фундаменты», невялікі па памеры (100 с.) надзённы твор з дынамічнымі сюжэтнымі эпізодамі. Аўтар згадвае шлюбы польскіх каралёў і ўсходнеславянскіх княгінь, фрагменты жыцця праваслаўных святых, крыўды, якія ўчынілі католікі праваслаўным. Багаслоў зміраецца перад ворагамі (заіламі), згадваючы пры гэтым, што Заіл, які высмейваў Гамера, быў павешаны Пталамеем.

У 1679 з падзякаю Ялецкай цудадзейнай іконе Адзігітрыі, якая абараніла чарнігаўскую архімандрыю ад туркаў (на адданне свята Успення з’явілася Багародзіца з воямі ў небе), друкуецца «Лебедзь з пяццю пёрамі». Аўтар цытуе ўрывак з «Вызваленага Ерусаліма» Т. Таса пра хцівасць і жорсткасць мусульман, заклікае не толькі да лучнасці супраць туркаў, але і да вызвалення іншых народаў ад асманскага прыгнёту. Супраць магаметан скіраваны і «Алкаран» (Чарнігаў, 1683), прысвечаны царам Іаану і Пятру Аляксеевічам.

3 пазіцыі выкрыцця сутнасці арыянства напісаны «Алфавіт», дыялог праваслаўнага і арыяніна, а таксама «Сафія мудрасць». «Алфавіт» (1681) змяшчае верш, дзе аўтар зазначае, што цярпліва пераносіць нястачы і цяжкую працу з надзеяй увайсці ў Царства Божае. Сярод апошніх твораў архімандрыта «Богі паганскія» (1686), з прысвячэннем царэўне Сафіі і «Душы памерлых людзей» (1687).

Багаслова вылучае багатая і каларытная мова, даходлівая, эмацыянальна і экспрэсіўна насычаная манера выкладання. У тэарэтычных працах назіраецца трансфармацыя сціплай гаміліі ва ўзвышанае, тэалагічна змястоўнае і грамадска надзённае казанне. I. Галятоўскі ўзбагаціў пропаведзь міфалагічнымі супастаўленнямі, яна дасягае асаблівай вобразнай выразнасці і моцнага ўздзеяння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яскевіч А. Іанікі Галятоўскі // Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2007. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5