Іван II (вялікі князь маскоўскі)
Іван II | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Веравызнанне | праваслаўная царква |
Нараджэнне | 30 сакавіка 1326 |
Смерць | 13 лістапада 1359[1][2] (33 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Бацька | Іван Каліта |
Маці | Алена[d] |
Жонка | Аляксандра Іванаўна[d] і Theodosia of Briansk[d] |
Дзеці | Дзмітрый Данскі, Іван Іванавіч Малы[d] і Ганна Іванаўна[d] |
Іван II Іванавіч «Красны» (30 сакавіка 1326 — 13 лістапада 1359) — сын Івана I Данілавіча Каліты. Князь звенігародскі (да 1354), маскоўскі (1354—1359), вялікі князь уладзімірскі (1353—1359), наўгародскі (1355—1359).
Паводле духоўнай граматы Івана Каліты Івану дасталіся 23 гарады і паселішчы, з іх галоўныя — Звянігарад і Руза. Пасля смерці брата Сямёна ў Івана з'явіўся супернік у вялікае княжанне Уладзімірскае — Канстанцін Васільевіч, якога падтрымлівалі наўгародцы, але хан аддаў ярлык Івану. Супернікі не адразу пагадзіліся з гэтым. Канстанцін прызнаў Івана толькі перад смерцю ў 1354; з Ноўгарадам у маскоўскага князя не было міру паўтара года. Па словах летапісца, Іван быў рахмяны, ціхі і міласцівы князь. Пахаваны ў Маскве, у Архангельскім саборы. Пры ім краінай фактычна кіраваў мітрапаліт Аляксій
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонкі:
- з 1341 г. дачка князя Бранскага Дзмітрыя, княгіня Феадосія (пам. 1342 г.);
- з 1345 г. вялікая княгіня Аляксандра Іванаўна (пам. 27 снежня 1364 г.).
Сыны:
Зноскі
- ↑ Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
- ↑ Иоанн Иоаннович II // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 192–193.
Папярэднік: Сімяон Горды |
Вялікі князь маскоўскі 1354 — 1359 |
Пераемнік: Дзмітрый Данскі |