Васіль Рыгоравіч Ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Рыгоравіч Ян
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Василий Григорьевич Янчевецкий
Псеўданімы В. Садко, В. Я., В. Я-й, В. Я-ий, В. Ян-кип, В. Я-Цкий, В. Янн, В. Янч-ий, В. Янч-й, Вас. Я-й, Василий Садко, С-э, Садко і Точка
Дата нараджэння 23 снежня 1874 (4 студзеня 1875)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1954(1954-08-05)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, празаік, сцэнарыст, паэт, драматург, публіцыст, настаўнік
Гады творчасці 19011954
Жанр гістарычны раман[d]
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Станіслава 2 ступені Order of Saint Anna, 3rd class with swords медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Рыгоравіч Ян (сапраўднае прозвішча — Янчавецкі; 23 снежня 1874 (4 студзеня 1875), Кіеў — 5 жніўня 1954, Звянігарад) — рускі савецкі пісьменнік, публіцыст, паэт і драматург, сцэнарыст, педагог. Аўтар папулярных гістарычных раманаў. Сын антыкаведа Рыгора Янчавецкага, брат журналіста і ўсходазнаўца Дзмітрыя Янчавецкага.

Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1898 годзе пачаў кар’еру журналіста і вандроўніка. У 1899—1901 гадах здзейсніў пешае падарожжа па Еўрапейскай Расіі і губернях Маларосіі, пабываў у Вялікабрытаніі. З 1902 года знаходзіўся на стацкай службе ў Туркестане, у 1903—1904 гадах пабываў у працяглай камандзіроўцы па Хівінскім ханстве і Бухарскім эміраце, Іране і Афганістане. У час Руска-японскай вайны быў карэспандэнтам на Далёкім Усходзе. У 1907 годзе здзейсніў вандраванне па Ўсходнім Міжземнамор’і, пабываў у Грэцыі, Палестыне, Егіпце. У 1908—1912 гадах служыў выкладчыкам лацінскай мовы Першай Пецярбургскай гімназіі, актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю. У 1908 годзе выпусціў кнігу нарысаў і артыкулаў «Выхаванне Звышчалавека», адзначаную моцным уплывам ніцшэанства; стаяў ля вытокаў скаўцкага руху ў Расіі, выпускаў гімназічны часопіс «Вучань». У 1912 годзе заняў пасаду карэспандэнта Пецярбургскага тэлеграфнага агенцтва ў Канстанцінопалі, затым у Бухарэсце. Даслужыўся да калежскага саветніка (1916), быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені з мячамі (1905) і ордэнам Святога Станіслава II ступені (1914). У 1918 годзе вярнуўся з сям’ёй у Расію. У 1918—1919 гадах служыў у Белым войску Калчака рэдактарам франтавой газеты і начальнікам бюро прапаганды.

Пасля ўсталявання савецкай улады працаваў журналістам і настаўнікам у Туве і Сібіры, падчас НЭПа служыў у структурах Дзяржбанка і планава-эканамічных установах Узбекскай ССР. Увесь гэты час займаўся аматарскімі тэатральнымі пастаноўкамі, п’есы для якіх ствараў сам. З 1928 года назаўжды ўладкаваўся ў Маскве, заняўшыся гістарычнай белетрыстыкай, друкаваўся пад прозвішчам «Ян». Першымі аповесцямі былі «Фінікійскі карабель» (1931) — аб Сідоне, Іерусаліме і Карфагене часоў цара Саламона, «Агні на курганах» (1932) — аб супраціве скіфаў і согдаў Аляксандру Македонскаму, «Спартак» (1933) аб паўстанні і «Малатабойцы» (1933) аб з’яўленні мануфактур у Расіі. За раманы «Чынгіз-хан» (1939) і «Баты» (1941—1942) Васілю Яну была прысуджана Сталінская прэмія ў галіне літаратуры і мастацтва першай ступені за 1941 год. Член Саюза савецкіх пісьменнікаў (1941).

Зноскі