Васіль Фёдаравіч Токараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фёдаравіч Токараў
Дата нараджэння 6 (19) жніўня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1944(1944-07-04) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Васіль Фёдаравіч Токараў (6 (19) жніўня 1913, Дніпроўскэ, Днепрапятроўская вобласць — 4 ліпеня 1944, Пухавіцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Помнік В. Ф. Токараву ў Мар’інай Горцы

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года — наводчык гарматы знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка, гвардыі малодшы сяржант.

Удзельнік вызвалення Пухавіччыны. 4 ліпеня 1944 года ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка каля вёскі Вузляны Рудзенскага раёна. Замяніўшы камандзіра гарматы, адбіў 5 контратак, знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Паранены, не пакінуў поля бою. Памёр ад ран 4 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў г. Мар’іна Горка. Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Каз Кемераўскай вобласці і ў горада Мар’іна Горка.

У 1950 годзе на магіле ў Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Токарев Василий Федорович // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь в двух томах. — М., 1988. Т. 2. — С. 588.
  • Токараў Васіль Фёдаравіч // Памяць: Чэрвеньскі раён: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 2003. — С. 345.
  • Токарев Василий Федорович // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 518.
  • Магіла Токарава Васіля Фёдаравіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мінск, 1987. Кн. 2.- С. 121.
  • Арлоў, В. Шлях да подзвігу / В.Арлоў // Сцяг працы. — 1988. — 2 ліп.
  • Арлоў, В. Памяць народная / В.Арлоў // Сцяг працы. — 1978. — 25 мая.