Васіль Фёдаравіч Цюрын
Васіль Фёдаравіч Цюрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Васіль Фёдаравіч Цюрын (22 жніўня 1924, в. Цыплякова, Разанская губерня — 20 снежня 1943, Саланянскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе.
З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім (з 20 кастрычніка 1943 года ў 1-й Украінскі) і 3-м Украінскім франтах. Быў двойчы паранены.
Удзельнічаў у баях за выхад да Дняпра ў верасні-кастрычніку 1943 года. 10-11 верасня ў раёне станцыі Сераднякі знішчыў 6 варожых салдат і ўзяў у палон траіх. У баях па пашырэнні плацдарма ў кастрычніку 1943 года знішчыў да 40 салдат праціўніка, праводзіў разведку і забяспечваў праход танкаў праз мінныя палі.
Пасля лячэння ў шпіталі быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў 27-ю гвардзейскую стралковую дывізію і прызначаны камандзірам аддзялення ў 36-м гвардзейскім стралковым палку. Загінуў у баі 20 снежня 1943 года.
Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле каля хутара Чырвоны Луг Саланянскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Алэксандрапіль Саланянскага раёна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Фёдаравіч Цюрын на сайце «Героі краіны»