Перайсці да зместу

Варонежскі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варонежскі фронт
руск.: Воронежский фронт
Эмблема УС СССР
Гады існавання 7 ліпеня 1942 года — 20 кастрычніка 1943 года
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, вайсковыя часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна

Варо́нежскі фронт — фронт, утвораны 7 ліпеня 1942 года з часткі войскаў Бранскага фронту, абараняў раён Варонежа. 20 кастрычніка 1943 года Варонежскі фронт перайменаваны ў 1-ы Украінскі фронт.

Першапачаткова ў склад фронту ўваходзілі:

у далейшым:

Дзеянні фронту

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1942 года Варонежскі фронт прымаў удзел у Варонежска-Варашылаўградскай аперацыі, затым скоўваў супрацьстаячыя войскі праціўніка, зрываючы перакідку іх для ўзмацнення груповак, якія надыходзілі на Сталінград і Каўказ. У перыяд контрнаступлення пад Сталінградам войскі фронту сумесна з войскамі Паўднёва-Заходняга фронту ў другой палове снежня ў ходзе Сярэднедонскай аперацыі разграмілі 8-ю італьянскую армію.

У студзені 1943 года Варонежскі фронт паспяхова ажыццявіў Астрагожска-Расашанскую аперацыю, у студзені — лютым сумесна з Бранскім фронтамВаронежска-Касторненскую аперацыю, у лютым — сакавіку — Харкаўскую наступальную аперацыю (гл. таксама Харкаўскую наступальную аперацыю 2.02.-3.03.1943 года), у ходзе якой вызваліў Курск, Харкаў, Льгоў. 16 сакавіка (па іншых дадзеных 14 сакавіка) войскі фронту пакінулі Харкаў (Харкаўская абарончая аперацыя) і, адышоўшы на мяжу на ўсход ад горада Сумы, на поўнач ад Белгарада, па рацэ Северскі Данец да Чугуева, спынілі нямецка-фашысцкія войскі.

Падчас Курскай бітвы Варонежскі фронт сумесна са Стэпавым фронтам разграміў ворага ў ходзе Белгарадска-Харкаўскай аперацыі. У верасні — кастрычніку войскі фронту, удзельнічаючы ў Бітве за Днепр, правялі Сумска-Прылуцкую аперацыю, фарсіравалі Днепр на поўнач і на поўдзень ад Кіева, захапілі важныя аператыўныя плацдармы на яго правым беразе, стварыўшы ўмовы для вызвалення Кіева і наступных дзеянняў на Правабярэжнай Украіне. 20 кастрычніка Варонежскі фронт быў перайменаваны ў 1-ы Украінскі фронт. Пад гэтым найменнем фронт завяршыў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзяццем Берліна і вызваленне Прагі.

Камандуючыя войскамі

[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага Савета

[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі разведаддзела

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чэкмазаў П. Н. (з 1942)
  • Качаткоў М. А. (да ліпеня 1943)
  • Вінаградаў В. В. (ліпень — кастрычнік 1943)
  • Воронежский фронт. // — Воронеж, 2005, Центр.-Чернозем. книж. изд-во.
  • На Воронежском направлении. // — Воронеж, 2-е изд., 1973. Новый Оскол
  • Сталинградская битва. Июль 1942 — февраль 1943: энциклопедия / под ред. М. М. Загорулько. — 5-е изд., испр. и доп. — Волг.: Издатель, 2012. — С. 127. — 800 с.