Перайсці да зместу

Васіль Цімафеевіч Семяновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Цімафеевіч Семяновіч
Дата нараджэння 16 сакавіка 1887(1887-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1968(1968-02-23) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Васі́ль Цімафе́евіч Семяно́віч (16 сакавіка 1887(1887-03-16), Вялікія Гарадзяцічы, Мінская губерня23 лютага 1968(1968-02-23)) — беларускі ўрач. Удзельнік савецкага партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Курскую фельчарска-акушэрскую школу. У 1920 годзе паступіў у Ленінградскі медыцынскі інстытут, пасля сканчэння якога быў накіраваны ў Лельчыцкую раённую бальніцу. Тут у 1927 быў прызначаны галоўным урачом. У 1930-х гадах пры яго ўдзеле ў Лельчыцах была пабудавана новая бальніца на 75 месцаў.

Удзельнік партызанскага руху пад час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны зноў стаў галоўным урачом Лельчыцкай бальніцы.

Пасля 60 гадоў застаўся ў бальніцы на пасадзе акушэра-гінеколага.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 16 сакавіка 1967 годзе ў сувязі з 80-годдзем Васілю Семяновічу першаму ў раёне дадзена званне «Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Лельчыцы».

Яму дадзена званне «Заслужаны ўрач БССР» з уручэннем ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Ягоным імем названа вуліца ў Лельчыцах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]