Васіль Шчэцька
Васіль Шчэцька | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2011 (89 гадоў) |
Васіль Шчэцька (псеўд. М. Багун) (18 сакавіка 1922, в. Апечкі, Стаўбцоўскі павет — 27 мая 2011) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у сялянскай шматдзетнай сям’і. Адукацыю пачаў у сямікласнай польскай школе ў сваёй вёсцы, потым працягваў яе ў савецкай беларускай школе, а 7-ы клас закончыў у беларускай школе падчас нямецкай акупацыі. Потым вучыўся ў медыцынскай школе ў Баранавічах, належаў да Саюза беларускай моладзі (СБМ). У 1944 выехаў у Германію, належаў да Працоўнай групы СБМ, потым знаходзіўся ў дывізіі «Беларусь». У 1945 паступіў у Беларускую гімназію, і ў 1947 здаў матуральны экзамен у Міхельсдорфе. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)[1]. Потым паступіў на медыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1948 г. разам з «Дванаццаткай» выехаў у Вялікабрытанію, дзе да 1949 працаваў у шахцёрскім пасёлку ў Ковентры[2] і разам з сябрамі выдаваў часопіс «Наперад». З 12 сакавіка 1948 быў членам Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), а таксама членам Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) з 1949. Браў удзел у дзейнасці Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (БХАА «Жыцьцё»).
У 1950—1955 вучыўся у Лювенскім універсітэце на факультэце палітычных і сацыяльных навук. 10 ліпеня 1956 эміграваў у ЗША. Пасля некалькіх часовых пасад, у 1959 пачаў працаваць у бібліятэцы Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку, адкуль у 1988 выйшаў на пенсію. Увесь час прымаў удзел у жыцці і дзейнасці беларускіх арганізацый у ЗША, як грамадскіх, так і царкоўных.
З 14 лістапада 1965 сакратар царкоўнай рады парафіі св. Кірылы Тураўскага (Бруклін). У той жа год разам з К. Мерляком і паплечнікамі заснаваў Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Ёрку, а ў 1968 — прыход св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле.
На X Кангрэсе беларусаў Амерыкі (15 кастрычніка 1982) абраны прадстаўніком БККА ў штаце Нью-Ёрк.
Васіль Шчэцька быў сакратаром на XI Кангрэсе беларусаў Амерыкі (2 чэрвеня 1990).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Гартаючы старонкі біяграфіі / Васіль Шчэцька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — С. 435—446. — ISBN 978-985-6530-47-3.
- Дваццацігодзьдзе царквы. (З жыцьця ў Нью Ёрку) // Беларус. — 1995. — № 396. — Сьнежань. — С. 5.
- Інфармацыя Камітэту пабудовы помніка сьв. памяці др. А. Орсу // Бацькаўшчына. — 1960. — № 4 (488). — 24 студзеня. — С. 4.
- Ліставанне Васіля Шчэцькі і Івана Касяка / Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16). — С. 319—320.
- Мітрапаліт Філарэт у Рычманд-Гіле // Беларус. — 1993. — № 398. — Люты. — С. 3.
- Патрыярх Дымітрыёс прыняў беларускую дэлегацыю // Беларус. — 1990. — № 372. — Жнівень. — С. 5.
- Рукапалажэньне дыякана. (З жыцьця ў Рычманд-Гіле, Нью-Ёрк) // Беларус. — 1994. — № 409. — Студзень. — С. 6.
- Тысячагодзьдзе Полацкай епархіі // Беларус. — 1992. — № 395. — Лістапад. — С. 4 — 5.
- Тысячагодзьдзе хрысціянства // Беларус. — 1987. — № 337. — Ліпень. — С. 4.
- Угодкі першае багаслужбы. (З жыцьця ў Рычманд-Гіле, Нью-Ёрк) // Беларус. — 1993. — № 407. — Лістапад. — С. 7.
У сааўтарстве
[правіць | правіць зыходнік]- Набагез, Ул., Шчэцька, В., Рагуля, В. Зварот Камітэту набыцьця помніка на магілу сьв. памяці др. Аляксандра Орсы // Бацькаўшчына. — 1960. — № 4 (488). — 24 студзеня. — С. 4.
Зноскі
- ↑ Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.
- ↑ Запруднік, Я. Дванаццатка… — С. 68.