Перайсці да зместу

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
Заснавана 1945
Закрыта 1950
Тып гімназія
Краіна
Размяшчэнне

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы — беларуская навучальная ўстанова сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў пасляваеннай Германіі ў 1945—1950 гадах у асяроддзі перамешчаных асоб (DP) у сістэме лагераў для перамешчаных асоб.

Гімназія была заснавана ў Рэгенсбургу пры лагеры для перамешчаных асоб з мэтай падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адчынілася 10 снежня 1945 года.[1]

У розныя навучальныя гады гімназія працавала ў некалькіх пунктах амерыканскай акупацыйнай зоны:

Гімназія дзейнічала ў сістэме нямецкай школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была васьмікласная: выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, беларуская мова, англійская мова, нямецкая мова і лацінская мова, а таксама элементы філасофіі.[2]

28 чэрвеня 1947 года гімназіі прысвоена імя Янкі Купалы.[2] 28 верасня 1948 года педагагічны і вучнёўскі калектыў быў падзелены на дзве школы, якія захавалі імя Янкі Купалы.[1]

Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса (інтэрнат), дзе жылі дзеці без бацькоў; дзейнічала скаўцкая арганізацыя (гл. Гісторыя беларускага скаўтынгу), працавалі літаратурны (выдаваў часопіс «У выраі»), драматычны і спартыўны гурткі.[2]

Адбылося пяць выпускаў; пасведчанні атрымалі 44 чалавекі.[2] У розны час гімназію ўзначальвалі А. Орса, М. Рагажэцкі, А. Вініцкі.[1]

Настаўнікі гімназіі ў 1945/1946 навучальным годзе[3]

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в Панькоў, М. (2001). Хроніка беларускага жыцця на чужыне (1945—1984). Мінск.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  2. а б в г д Беларуская гімназія імя Янкі Купалы. Беларуская энцыклапедыя: у 18 тамах. Vol. 2. Мінск: Беларуская энцыклапедыя. 1996. p. 408.
  3. Няміга, Г. (1987). Першая Беларуская гімназія на чужыне. Беларускі свет (19 (48)): 5–6.
  • Беларуская гімназія імя Янкі Купалы. Беларуская энцыклапедыя: у 18 тамах. Vol. 2. Мінск: Беларуская энцыклапедыя. 1996. p. 408.
  • Максімюк, Ян (1994). Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью-Ёрк—Беласток: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. ISBN 83-902162-0-5.