Васіліскі
Выгляд
| Васіліскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Шаломаносны васіліск (Basiliscus basiliscus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіліскі або Базіліскі (Basiliscus) — род яшчарак сямейства ігуанавых. Налічвае чатыры віды, распаўсюджаных у трапічнай Амерыцы, у прыватнасці ў Гвіяне, Коста-Рыцы і Панаме.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У самцоў на патыліцы трохкутны грэбень, папярочная зморшчына на горле і скурысты грэбень ўздоўж спіны і пярэдняй траціне хваста, які падтрымліваецца падоўжанымі асцюкаватымі атожылкамі пазванкоў.
Спосаб жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Жывуць ля вады, на дрэвах і хмызняках. Асноўную ежу складаюць насякомыя. Здольныя бегаць па паверхні вады, трымаючыся за кошт частых удараў перапончатых задніх ног і таму, што апускаюць лапы вертыкальна на ваду — павярхоўная плёнка вады не паспявае прарвацца пад вагой цела.