Вацлаў Пятровіч Федаровіч
Вацлаў Пятровіч Федаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1911 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | краязнавец, калекцыянер, юрыст |
Альма-матар |
Вацлаў Пятровіч Федаровіч (1848, Магілёў — 1911, Рыга) — краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М. Ф. Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. У 1880-я стварыў у Віцебску прыватны музей, у якім былі сабраны прадметы даўніны, знойдзеныя ім на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губерняў.
Публікваў артыкулы па гісторыі ў «Витебских губернских ведомостях». Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка «З ваколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912).
Памёр у Рызе, пахаваны ў Віцебску каля касцёла св. Антонія (цяпер не існуе).
Пасля рэвалюцыі калекцыя В. Федаровіча была нацыяналізаваная, на яе аснове ў 1923 у Віцебску дзейнічаў Музей мясцовых страражытнасцей. Паводле інвентарнага вопісу за 1923 год, калекцыя складалася з 1972 назваў і ўключала больш за 7000 прадметаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны калекцыя знаходзіліся ў Саратаве. Па вайне ў Віцебск вернута толькі частка калекцыі. Цяпер у фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца толькі троху больш за 200 прадметаў са збору В. Федаровіча.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.: Энцыкл. давед. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с.
- Масонская коллекция В. Федоровича [1] Архівавана 28 студзеня 2012..