Вацлаў Таліх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вацлаў Таліх
Vaclav Talich
J.Suk, V.Talich, V Novák.jpg
Род дзейнасці:

дырыжор, педагог, канцэртмайстар

Дата нараджэння:

28 мая 1883(1883-05-28)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Кромержыж, Злінскі край, Чэхія[4]

Дата смерці:

16 сакавіка 1961(1961-03-16)[4][2][3] (77 гадоў)

Месца смерці:

Бераўн[d], Сярэднячэшскі край, Чэхаславакія[4]

Альма-матар:

Пражская кансерваторыя

Узнагароды і прэміі:

Ва́цлаў Та́ліх (чэшск.: Václav Talich; 28 мая 1883, Кромержыж — 16 сакавіка 1961, Бераўн) — чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18971903 гадах вучыўся як скрыпач у Пражскай кансерваторыі ў Яна Маржака і Отакара Шэўчыка, затым нядоўга працаваў у Берлінскай філармоніі, але з-за праблем са здароўем пакінуў Берлін.

Сваю дзейнасць як дырыжор пачаў у 1904 годзе ў Адэсе, працуючы канцэртмайстарам у гарадскім оперным тэатры. У 19051907 гадах працаваў і выкладаў у Тбілісі, у 19081912 гадах узначальваў Славенскі філарманічны аркестр у Любляне, затым у 1912—1915 гадах працаваў у Пльзені. У 19191931, 19341941 гадах галоўны дырыжор Чэшскага філарманічнага аркестра. У 1931—1932 гадах працаваў у Швецыі.

У 1935 годзе быў прызначаны кіраўніком Нацыянальнага тэатра ў Празе. У 1945 годзе быў вымушаны пакінуць пост па прычыне зачынення тэатра немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны зноў заняў пост, але ў 1947 годзе быў звольнены. Паўторна займаў пост у 1948 годзе, але ў гэтым жа годзе быў звольнены. У 19461948 гг. узначальваў створаны ім са студэнтаў Пражскай кансерваторыі Чэшскі камерны аркестр[5]. У 1949 годзе ўзначаліў створаны ім Славацкі філарманічны аркестр у Браціславе (да 1952 года).

У 1957 годзе атрымаў званне народнага артыста ЧССР.

Таліх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод яго вучняў Чарльз Макерас, Карэл Анчэрл і інш. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі чэшскіх кампазітараў Антаніна Дворжака, Бедржыха Сметаны, Іозефа Сука. Шмат зрабіў для ўключэння опер Леаша Яначака ў рэпертуары тэатраў. Склаў сімфанічную сюіту з оперы Яначэка «Прыгоды ліскі-хітрухі».

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Талих Вацлав». БСЭ, 3-е издание.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119406578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Václav Talich // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Талих Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Václav Talich — Český komorní orchestr | frantisekslama.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя дырыжоры Чэшскага філарманічнага аркестра Шаблон:Галоўныя дырыжоры Каралеўскага шатландскага нацыянальнага аркестра Шаблон:Галоўныя дырыжоры Стакгольмскага філарманічнага аркестра Шаблон:Галоўныя дырыжоры Славацкага філарманічнага аркестра