Нацыянальны тэатр (Прага)
Нацыянальны тэатр | |
чэшск.: Národní divadlo[1] | |
![]() Пражскі нацыянальны тэатр | |
Заснаваны | 11 чэрвеня 1881 |
---|---|
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Прага, Чэхія |
Архітэктар | Josef Zítek[d] |
Дырэктар | Вацлаў Пелаўх |
Сайт | narodni-divadlo.cz |
![]() |
Нацыянальны тэатр (чэшск.: Národní divadlo) — галоўны тэатр у Чэхіі і ў Празе, які ставіць як оперы і балеты, так і драматычныя спектаклі. Старшынёй Таварыства па будаўніцтве Нацыянальнага тэатра быў граф Ян Гарах, чэшскі палітык, грамадскі дзеяч і мецэнат[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Тэатр быў пабудаваны ў 1881 годзе па праекце архітэктара Іозефа Зітэка ў стылі неарэнесансу, але неўзабаве знішчаны пажарам, успрынятым як агульнанародная катастрофа. Пасля пажару быў у рэкордныя тэрміны рэканструяваны вучнем Зітэка — Іозефам Шульцам, аўтарам іншага знакавага збудавання — Нацыянальнага музея — і з 1883 года зноў адкрыты. Першая пастаноўка — опера Лібушэ (Libuše) Бедржыха Сметаны.
Будаўніцтва вялося на народныя ахвяраванні пад лозунгам «Нацыя — сабе» (Národ sobě; гэтыя словы ўпрыгожваюць глядзельную залу). Першапачаткова Нацыянальны тэатр павінен быў стаць пляцоўкай для нацыянальнага чэшскага мастацтва, аднак у наш час у яго рэпертуары прысутнічаюць і творы сусветнай драматургіі і музыкі.
У 1976—1983 гады тэатр быў ізноў рэканструяваны і пашыраны. Да стагоддзя Нацыянальнага тэатра ў 1983 годзе адкрыўся будынак Новай сцэны, у якім праходзяць спектаклі тэатра «Чароўны ліхтар» (Laterna magica).
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Экстэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
На паўночным фасадзе — статуі А. Вагнера «Забоя» і «Луміра», на атыку — «Апалон і дзевяць муз» і «Багіня перамогі» Б. Шнірха. Над бакавым уваходам усталяваны алегорыі Оперы і Драмы (аўтарам меркавана з'яўляецца Іозеф Вацлаў Мысльбек, шырока вядомы як аўтар статуі Св. Вацлава на Вацлаўскай плошчы).
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Столь глядзельнай залы ўпрыгожана васьмю «Алегорыямі мастацтва» (Ф. Жэнішэк). У галоўным фае — маляўнічы трыпціх «Залаты век, заняпад і ажыўленне мастацтва» (ён жа).
Філіялы[правіць | правіць зыходнік]
У наш час філіяламі Нацыянальнага тэатра з'яўляюцца таксама Саслоўны тэатр і Тэатр Калаўрата.
Зноскі
- ↑ Access to Registers of Economic Subjects
- ↑ Замак Градэк у Неханіц. // 420on.cz. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 11 лютага 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны тэатр (Прага)
- Афіцыйны сайт Нацыянальнага тэатра (чэшск.) (англ.)