Ваш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваш
фр. Île à Vache
Характарыстыкі
Плошча52 км²
Насельніцтва15 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва288,46 чал./км²
Размяшчэнне
18°04′17″ пн. ш. 73°37′48″ з. д.HGЯO
Краіна
ДэпартаментПаўднёвы дэпартамент
МуніцыпалітэтЛе-Ке
Ваш (Гаіці)
Ваш
Ваш
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваш (фр.: Île à Vache — Каровін востраў) — невялікі востраў даўжынёй 13 км, шырынёй 3,2 км і плошчай каля 52 км², які знаходзіцца да паўднёвага захаду ад вострава Гаіці. Уваходзіць у склад Паўднёвага дэпартамента Гаіці (акруга Ле Ке).

Заходняя частка вострава — узвышаная, у той час як усходняя частка з’яўляецца багністай — там знаходзіцца адзін з найбуйнейшых мангравых лясоў у Гаіці[1]. Востраў з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Гаіці, на ім знаходзяцца два турыстычныя курорты: Порт Морган і Абака-Бей.

Зноскі

  1. T. Brooks & L.M. Davalos (2001). "The Birds of Île-à-Vache, Haiti" (PDF). Caribbean Journal of Science. Архівавана з арыгінала (PDF) 6 чэрвеня 2003. Праверана 2006-08-30.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]