Перайсці да зместу

Гаіці (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Гаіці)
Гаіці
ісп. Española, фр. Hispaniola
Горны пейзаж
Горны пейзаж
Характарыстыкі
Плошча
  • 76 420 км² ()[1]
Найвышэйшы пункт3 175 м
Насельніцтва1 846 649 чал. (2005)
Размяшчэнне
19°00′ пн. ш. 70°40′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАнтыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Гаіці (востраў) (Вест-Індыя)
Гаіці
Гаіці
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаіці або Эспаньёла (ісп.: Española, фр.: Hispaniola, старажытная назва Кіскея[2], Haiti [Гаіці]: з мовы карыбскіх індзейцаў — «гарысты») — другі па велічыні востраў (каля 76,4 тыс. км²) групы Вялікіх Антыльскіх астравоў у Вест-Індыі, у Карыбскім моры. На востраве размешчаны дзве дзяржавы: Рэспубліка Гаіці і Дамініканская Рэспубліка.

Востраў Гаіці быў адкрыты ў 1492 годзе Хрыстафорам Калумбам і названы ім Эспаньёла; падчас другога плавання Калумба тут была заснавана першая іспанская калонія ў Новым Свеце.

Востраў размешчаны ў зоне сутыкнення Паўночна-Амерыканскай і Карыбскай літасферных пліт, што абумовіла горны рэльеф і высокую сейсмічнасць тэрыторыі (самы моцны землятрус адбыўся ў 2010).

Рэльеф Гаіці ўяўляе сабой чаргаванне сярэдневысокіх моцна расчлененых гор і нізін. Усе горныя хрыбты маюць больш высокі працяг у дамініканскай частцы вострава Гаіці. Хрыбты поўначы (Паўночных хрыбет) і поўдня (хрыбет Ла-Сёль) фармуюць паўастравы. Да гор Ла-Сёль належыць вышэйшы пункт Гаіці Ла-Сёль (2680 м). Да заліва Ганаў прымыкае пласкагор’е Плато-Сантраль. З карой выветрывання звязаны паклады баксітаў.

Клімат — трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература складае каля +25 ° С. Для Гаіці характэрны летні максімум ападкаў з пікамі ў красавіку-чэрвені і верасні-кастрычніку; на падветраных схілах выпадае 500—800 мм ападкаў у год, у той час як на наветреных схілах — да 2500 мм. У Гаіці часта завітваюць разбуральныя трапічныя ўраганы («Іван» і «Жанна» ў 2004 годзе).

З Дамініканскіх гор у заліў Ганаў сцякае рака Артыбаніт, на ёй пабудавана вадасховішча Пялігр.

Расліннасць падветраных схілаў — кактусы, багаткі, пальма сабаль; унутраныя даліны пакрываюць саваны з хвоямі. У гарах поўдня — вільготныя трапічныя лясы (махагоні, дальбергія). З млекакормячых — агуці і завезеныя для барацьбы з пацукамі мангусты. Сустракаюцца тры віды кракадзілаў.

  1. https://www.cia.gov/the-world-factbook/countries Праверана 17 жніўня 2023.
  2. БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.434