Ваяводскі соймік
Ваяводскі соймік — саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ваяводстве ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
На ваяводскіх сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, там жа вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Трыбунал ВКЛ), вызначаліся падаткі.
У адрозненні ад павятовых соймікаў, на ваяводскіх выпрацоўваліся хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя і ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя пра пастановы і законы, прынятыя на ўсеагульных вальных соймах.[1]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Памяць. Мінск, 2001, с. 199
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.