Ведрыцкі бой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ведрыцкі бой савецкіх партызанскіх брыгад 99-й Калінкавіцкай (камандзір В. А. Караткевіч), 101-й Даманавіцкай (камандзір М. А. Чарнавусаў), Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі (камандзір С. А. Смерцін) супраць нямецкіх акупацыйных сіл ва ўрочышчы каля в. Ведрыч Васілевіцкага раёна ў жніўні 1943 г.

Партызанская разведка ўстанавіла, што на жывёлагадоўчай базе «Лугас» нямецкія акупацыйныя сілы падрыхтавалі да адпраўкі ў Трэці Рэйх 2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, нарабаванае у мясцовага насельніцтва. Камандаванне Палескага партызанскага злучэння вырашыла перашкодзіць планам і знішчыць гарнізон, які ахоўваў базу. 23 жніўня 1943 г. партызаны блакіравалі гарнізон з поўдня, каб не дапусціць падыходу падмацавання з боку чыгуначнай станцыі Васілевічы, кулямётным агнём падавілі дзоты праціўніка і авалодалі базай. Большая частка гарнізона была знішчана, захоплена больш за 500 галоў жывёлы. Партызаны страцілі 12 чал. забітымі і параненымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]