Перайсці да зместу

Васілевіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілевіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 15 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Васілевічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
20 лютага 1938
Дата скасавання 4 жніўня 1927
16 верасня 1959
Насельніцтва (1925) 16 993
Плошча 980 км²
Вышыня
над узроўнем мора
137 м[1]
Васілевіцкі раён на карце

Васіле́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 і 19381959 гадах. Цэнтр — вёска29 красавіка 1950 года — гарадскі пасёлак) Васілевічы.

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — вёска Васілевічы. Плошча раёна складала 980 км², 23 населеных пункты, насельніцтва 16 993 чалавек (1925). У склад раёна ўключаны 15 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Галоўкаўскі, Глінна-Слабадскі, Залатушскі (Залатухскі), Замосцеўскі, Заходскі, Зашчобскі, Кабылеўскі, Крынкаўскі, Ліскаўскі, Лозкаўскі, Маканавіцкі, Навінкаўскі і Нахаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рэчыцкага раёна, за выключэннем Зашчобскага і Маканавіцкага сельсаветаў, якія былі перададзены ў склад Хойніцкага раёна.

20 лютага 1938 года Васілевіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці, у яго склад было ўключана 15 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатушскі (Залатухскі), Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сведскі (Сведзельскі), Узнажскі сельсаветы Рэчыцкага раёна; Нахаўскі сельсавет Мазырскага раёна; Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы Даманавіцкага раёна; Кабылеўскі, Маканавіцкі, Хобненскі Хойніцкага раёна. 24 студзеня 1939 года Кабылеўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, а 20 красавіка 1939 года Какуевіцкі сельсавет — у Чкалаўскі. 29 красавіка 1950 года Васілевічы атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Васілевіцкі сельсавет. 24 жніўня 1951 года Сведскі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ліскаўскі, Залатушскі, Караваціцкі, Узнажскі сельсаветы, Маканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 16 верасня 1959 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Васілевічы, Бабіцкі, Васілевіцкі (за выключэннем вёскі Навінкі), Дуброўскі, Першамайскі сельсаветы перададзены Рэчыцкаму раёну, Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы і вёска Навінкі Васілевіцкага сельсавета — Калінкавіцкаму раёну[2].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 16 верасня 1959 г. Аб скасаванні Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
  • Васілевіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.