ВелаГродна
ВелаГродна | |
---|---|
Сфера дзейнасці | веларух, развіццё велаінфраструктуры |
Дата заснавання | 2 кастрычніка 2013 |
Тып | грамадскае аб'яднанне |
Сайт | velogrodno.by |
Грамадскае аб'яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна» заснавана з мэтай папулярызацыі веласіпеда, як экалагічнага віда транспарту і сродка актыўнага адпачынку, фармаванню здаровага ладу жыцця, развіццю інфраструктуры і веласіпеднага руху.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнасць актыву арганізацыі пачалася ў 2010 годзе. Тады ініцыятыўная група, абраўшая назву «ВелаГродна», узяла на сабе адказнасць за правядзенне акцыі «Крытычная маса» [1], Бардзюрная пятніца [2], Дзень без аўтамабіля [3] і ішшыя, а таксама вядзення дыалогу з мясцовай ўладай па развіццю велаінфраструктуры [4].
У кастрычніку 2013 года рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ВелаГродна атрымала статус афіцыйнай арганізацыі (абласнога значэння) [5].
Уплыў на развіццё велаінфраструктуры[правіць | правіць зыходнік]
Веладарожкі[правіць | правіць зыходнік]
Патрабаванні веласіпедыстаў да мясцовай улады аб стварэнні веладарожак у Гродне пачаліся яшчэ з першых акцый «Крытычная масса» у 2006 годзе [6].
Ініцыятыўная група «ВелаГродна» абрала іншы шлях да стварэння гарадской велаінфраструктуры. У 2010 годзе веласіпедысты прадставілі гарвыканкаму першую схему веларуху ў горадзе [7]. Актывісты праводзілі і прымалі ўдзел у мерапрыемствах, скіраваных на планаванне з мясцовай уладай развіцця веларуху [8].
У 2014 годзе ГАВ «ВелаГродна» распрацавала прапановы па развіцці транспартнай сістэмы, у прыватнасці велаінфраструктуры, для ўключэння іх у мясцовую позву ўстойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёну, якая распрацоўвалася ў рамках праекта Міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» [9].
Актывісты арганізацыі праводзяць маніторынгі будавання і функцыянавання Архівавана 27 красавіка 2015. веламаршрутаў.
Велапаркоўкі[правіць | правіць зыходнік]
Грамадская кампанія «Забяспеч сабе паркоўку!», якая пачалася ў Гродна а 2012 годзе, накіравана на павелічэнне колькасці велапарковак у горадзе. У рамках кампаніі створана інтэрактыўная мапа, праведзены маніторынг велапарковак, накіравана некалькі соцен лістоў, выдадзена брашура з рэкамендацыямі па ўсталёўцы парковак для веласіпедыстаў [10]. Вынікам працы стала павелічэнне велапарковак у Гродна ў 3 разы толькі за першы год кампаніі.
Інтэрактыўная мапа была створана з мэтай збору інфармацыі аб месцах, дзе ў Гродна неабходныя велапаркоўкі, а таксама інфармацыі аб ужо наяўных. Зборам дадзеных займаюцца ўсе жадаючыя гродзенскія веласіпедысты. Мапа выпушчана пад «вольнай ліцэнзіяй». Гэта дае магчымасць іншым ініцыятыўным групам скарыстацца ёй для маніторынгу сітуацыі з велапаркоўкамі ў сваіх гарадах, што можа паўплываць на паляпшэнне велаінфраструктуры па ўсёй Беларусі.
Форум велаактывістаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
ВелаГродна з'яўляецца заснавальнікам Форуму велаактывістаў Беларусі. Першы Форум прайшоў у верасні 2011 года [11], другі ў лістападзе 2012 [12]. Форум праводзіцца з мэтай умацавання адносін паміж рэгіёнамі і распрацоўцы новых ідэй. Актывісты прадстаўляюць вынікі сваёй дзейнасці за апошні год і дзеляцца ідэямі працы з мясцовымі ўладамі па праблеме інфраструктуры сваіх гарадоў, ролі грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіцці веласіпеднага турызму і іншае.[13]
Спартыўныя мерапрыемствы для аматараў[правіць | правіць зыходнік]
Актывісты ВелаГродна кожны год праводзяць мерапрыемствы для аматараў веласпорту:
- Крос-кантры «Три версты» [14]
- Міжнародны аматарскі веламарафон «Суседзі»
Крос-кантры[правіць | правіць зыходнік]
Крос-кантры — від спаборніцтваў па маунцінбайку, гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.
У Гродне штогод праходзіць 7 этапаў Кубка Архівавана 22 лютага 2015..
Веламарафон «Суседзі»[правіць | правіць зыходнік]
«Суседзі» [15] — адзін з этапаў марафонаў «Maratony Kresowe» праводзяцца з 2011 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна Рэспублікі Беларусь у трэцюю суботу ліпеня. Траса веламарафону пралягае па наваколлях Аўгустоўскага канала ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з суседнімі Польшчай і Літвой і праходзіць каля ракі Чорная Ганча, абарончых ўзвядзенняў першай і другой сусветных воін. Месца старту і фінішу размешчана паблізу шлюза Дамброўка.
У марафоне прымаюць удзел усе жадаючыя без абмежавання па полу, ўзрост і навыкі. На выбар ўдзельнікам прапанавана тры трасы: Марафон ≈ 60 км, Паўмарафон ≈ 35 км, Мінімарафон ≈ 10 км. Для самых маленькіх (да 6 гадоў) праводзіцца мікра-заезд на 100—200 метраў.
У першым веламарафоне прыняло ўдзел 150 веласіпедыстаў [16], а ўжо праз 4 гады (у 2014 годзе) — 700 чалавек [17].
Геаграфія ўдзельнікаў: Беларусь, Польшча, Літва, Украіна, Расія, ЗША, Галандыя і інш.
«Maratony Kresowe» праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Акрамя беларускага марафону «Суседзi», ёсць яшчэ адзін марафон на тэрыторыі Літвы.
Супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
ВелаГродна ў сваёй дзейнасці супрацоўнічае:
- з веласіпеднымі аб'яднаннямі іншых гарадоў Беларусі, з большага з Мінскае роварнае таварыства (МВО).
- з экалагічнымі ўстановамі і аб'яднаннямі Беларусі: тарарыства «Зялёная сетка», Цэнтр экалагічных рашэнняў [18] (Мінск)
- з веласіпеднымі аб'яднаннямі Польшчы: Eskapada [19]
- з дзяржустановамі: Райвыканкамам Гродзенскага раёна, Гарвыканкамам г. Гродна, Аблвыканкамам Гродзенскай вобласці, ДАІ г. Гродна, Камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гродзенскай вобласці
Сяброўства ў ВелаГродна[правіць | правіць зыходнік]
На пачатак 2017 года ў склад арганізацыі ўваходзіць 101 сябр.
Дзейнасць у арганізацыі прыводзіць не толькі да развіцця веларуху і спартовых перамог, але і да вяселля [20].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрнэт-старонка ВелаГродна
- Статут ГАВ «ВелаГродна»(недаступная спасылка)
- Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна
- Он-лайн Форум веласіпедыстаў Гродна
- Апантаныя: ВелаГародня
- Дзейнасць ВелаГродна ў 2013 годзе
- Дзейнасць ВелаГродна ў 2014 годзе
- Дзейнасць ВелаГродно ў 2016 годзе
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ s13.ru: Первая «Критическая масса» сезона в Гродно состоялась!
- ↑ Твой Стыль: «Крытычную масу» ў Гродне змяніла «Бардзюрная пятніца» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Белсат: Дзень без аўтамабіля
- ↑ Вечерний Гродно: «Право на проезд: велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов»(недаступная спасылка)
- ↑ Доклад об исполнении Орхусской конвенции в РБ Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Сайт гродзенскіх актывістаў руху «Крытычная маса» (2006—2010 год)
- ↑ Вечерний Гродно: «Велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов»
- ↑ Твой Стыль: Праблемы раварыстаў хвалююць эколагаў(недаступная спасылка)
- ↑ Велосипедисты подготовили рекомендации по развитию транспортной системы Гродно
- ↑ ВелаГродна: Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна
- ↑ Твой Стыль: «У Гродне раварысты з розных гарадоў абмеркавалі агульныя праблемы»(недаступная спасылка)
- ↑ Белсат: Раварысты гуртуюцца
- ↑ Другі Форум велаактывістаў Беларусі Архівавана 15 сакавіка 2016.
- ↑ Вечерний Гродно: «Велосипедисты в Пышках устроили гонки с препятствиями» Архівавана 26 красавіка 2014.
- ↑ Pauza.by: «„Суседзi-2014“: специфика, главные требования и правила соревнований» Архівавана 17 сакавіка 2016.
- ↑ s13.ru: Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным
- ↑ Tut.by: «На Августовском канале под Гродно прошел рекордный веломарафон: приехали „суседзі“ из Польши, Литвы и России» Архівавана 9 ліпеня 2015.
- ↑ ЦЭР: Определены самые велодружественные организации Беларуси
- ↑ Аляксандр Сосна: У Гродне супрацьтанкавыя бардзюры Архівавана 23 красавіка 2015.
- ↑ СТВ: Велосвадьба в Гродно