Зялёная сетка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таварыства «Зялёная сетка»
Green-Alliance-BE.jpg
Місія Экалагічны рух для прыроды, чалавека і ўстойлівага развіцця Беларусі
Сфера дзейнасці Прыродаахоўная дзейнасць, экалагічная асвета
Дата заснавання 6 лістапада 2007 года
Тып Таварыства
Колькасць удзельнікаў 60 суб'ектаў (19 экалагічных арганізацый і 41 індывідуальны ўдзельнік)[1]
Сайт greenbelarus.info

Таварыства «Зялёная сетка» (англ.: Green Network) — аб'яднанне грамадскіх экалагічных арганізацый, экспертаў і актывістаў Беларусі.

Рэалізуе сваю місію праз партнёрства грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў, асветніцкую дзейнасць, узаемадзеянне з дзяржаўнымі, камерцыйнымі, навукова-даследчымі, рэлігійнымі і грамадскімі арганізацыямі, правядзенне грамадскіх кампаній, удзел у міжнародных прыродаахоўных працэсах і мерапрыемствах.

Заснаванне і мэты таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Таварыства «Зялёная сетка» было заснавана 6 лістапада 2007 года і аб'яднала буйныя беларускія грамадскія экаарганізацыі і ініцыятывы, экспертаў і актывістаў[2].

Стратэгічныя накірункі працы таварыства:

  1. Абарона прыроды і садзейнічанне яе ўзнаўленню.
  2. Прасоўванне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна істотных рашэнняў.
  3. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі і рэгіёне УЕКЦА (Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі).

Дзейнасць «Зялёнай сеткі» абапіраецца на Хартыю Зямлі, прынцыпы устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі да правоў чалавека і гендэрнай роўнасці. Арганізацыя супрацоўнічае з органамі грамадскага кіравання, акадэмічнай супольнасцю, грамадзянскай супольнасцю і бізнэсам.

Мэтай таварыства з'яўляецца вырашэнне канкрэтных экалагічных праблем Беларусі і паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя ў цэлым.

На пачатак 2015 года ў «Зялёную сетку» ўваходзілі 44 члены: 12 экалагічных арганізацый і 32 індывідуальных ўдзельнікі[3]. Арганізацыі і актывісты таварыства працуюць у Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Брэсце і іншых гарадах Беларусі.

У 2018 годзе таварыства налічвае 19 арганізацый і 41 індывідуальных удзельнікаў і ўдзельніц[4].

Дзейнасць таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

«Зялёная сетка» з'яўляецца ўдзельнікам Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства (ФГС УП) і Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, а таксама шэрагу міжнародных экалагічных сетак: Climate Action Network, Global Action Plan і інш.

Інфармацыйны партал таварыства[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсам таварыства з'яўляецца сайт «Беларускі Зялёны Партал», дзе акамулююцца актуальныя экалагічныя навіны Беларусі і ўсяго свету. Сайт з'яўляецца таксама пляцоўкай для камунікацыі — абмену інфармацыі, ідэй і экспертных меркаванняў.

Таварыства «Зялёная сетка» працуе над стварэннем некамерцыйных экалагічных пляцовак у розных рэгіёнах Беларусі. Так, у лістападзе 2014 года запрацаваў «Зялёны партал Гродзенскай вобласці». Таксама свае рэдакцыі партала ёсць ў Бярэсці, Віцебску і Гомелі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

‏‎