Веларух у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штогадовы велапарад у Мінску, 2019 год.

Веларух у Беларусі — выкарыстанне ровара як утылітарнага транспарту замест аўтамабіля і аўтобуса, а таксама актывізм, накіраваны на паляпшэнне інфраструктуры для веласіпедыстаў: паніжэнне бардзюраў, стварэнне веладарожак рознага тыпу, павелічэнне колькасці велапарковак і велагаражоў[1], паляпшэнне правілаў дарожнага руху.

Развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Беларусі пачынаецца з дарагога праекта адасобленай веладарожкі ў Мінску (2009) і працягваецца далейшымі спробамі стварыць транспартную інфраструктуру без сур’ёзных фінансавых выдаткаў, напрыклад, у выглядзе размечаных палос на ходніках[2].

Першая спроба паставіцца да развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Рэспубліцы Беларусь стратэгічна была прадпрынятая ў 2010 годзе, калі Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце сумесна з ДАІ Мінска распрацавалі першую канцэпцыю развіцця веларуху ў горадзе. Яе вынікам стала з’яўленне спісу вуліц, на ходніках якіх наносілася спецыяльная разметка. Акрамя таго прадугледжвалася стварэнне выдзеленай веладарожкі[3].

У 2016 годзе развіццё веларуху было закладзена ў План устойлівай гарадской мабільнасці ў Полацку і Наваполацку. Да 2017 года былі распрацаваны канцэпцыі развіцця веларуху ў Магілёве і Брэсце. Аднак у цэлым ні адзін з гарадоў не ставіўся да ровара сур’ёзна, стратэгічна, з выразным планаваннем і выкананнем запланаваных дзеянняў, стаўленне гарадскіх адміністрацый было хутчэй дэкларатыўным, без асаблівага разумення комплексу неабходных мерапрыемстваў[3].

Пасля працяглай падрыхтоўчай работы 11 студзеня 2018 года пратаколам пасяджэння пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Канцэпцыя развіцця веласіпеднага руху[4][5] (або Нацыянальная велаканцэпцыя). Гэта стала прарывам у нарматыўным рэгуляванні веласіпеднага руху[6].

У 2020 годзе неабходнасць развіваць веласіпедны рух і папулярызаваць сродкі персанальнай мабільнасці ўпершыню ўключана ў праект чарговага выдання Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь[6].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2020 год краіна значна саступае паказчыках трафіку ў параўнанні з еўрапейскімі гарадамі: 1% веласіпеднага трафіку ў Мінску, калі напрыклад у Берліне 12% паездак здзяйсняецца на ровары, у агламерацыі Капенгагена 50 %[7]. Па даследаванні 2020 года ў Мінску 76% веласіпедыстаў мужчынскага полу, самы папулярны тып веласіпеда — горны, 62% складаюць веласіпедысты ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў, 8% выкарыстоўваюць шлем, 44% ездзяць са святлом, 10% ездзяць на веласіпедзе круглы год, інтэнсіўнасць веларуху вырасла на 38% у параўнанні з 2019 годам; найбольшы ўплыў на інтэнсіўнасць руху веласіпедыстаў аказваюць умовы надвор’я[8].

Таварыства[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе групай актывістаў заснавана Мінскае веласіпеднае таварыства[9]. З 2015 годза арганізацыя праводзіць штогадовы велапарад / велакарнавал[10][11][12][13][14][15], падчас якога на некалькі гадзін блакуецца праезд аўтатранспарту па праспекце Пераможцаў (адна з галоўных вуліц горада). Колькасць удзельнікаў у 2019 годзе склала больш за 20 тысяч[16], колькасць рэгістрацый — каля 12 тысяч[17]. Большая частка дзейнасці вырабляецца бясплатна (на валанцёрскіх пачатках): арганізацыя некамерцыйная, хоць часам і атрымлівае гранты на развіццё праектаў. У асноўным існуе на ахвяраванні і членскія ўзносы[18].

EuroVelo[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі праходзіць частка EuroVelo — распрацаваны маршрут камфортны для веласіпедыстаў, са славутасцямі, месцамі для намётаў і гасцініцамі. Маршрут праходзіць праз Брэст, Мінск, Оршу. На кожным павароце ўстаноўлены знакі і паказальнікі, якія арыентуюць веласіпедыстаў у патрэбным кірунку. На знаках намаляваныя піктаграмы, так што яны будуць зразумелыя падарожнікам, размаўлялым на любой мове[19][20][21].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ольга Семенова. Почему Минску нужны велогаражи, и в чем проблема их установки (руск.). «Минск-Новости» (6 ліпеня 2020). — «С наступлением жаркой поры года горожане все активнее пересаживаются на велосипеды — для экологии плюс, да и, как утверждают сами велолюбители, не жарко. Оттого вопросы с парковкой и хранением двухколесного транспорта становятся все более актуальными. Корреспондент агентства «Минск-Новости» пообщалась с представителями Минского велосипедного общества (МВО) и узнала, как развивается этот вопрос в рамках столицы.»  Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2020. Праверана 7 ліпеня 2020.
  2. Общественная организация Минское Велосипедное Общество, Центр Экологических Решений. Русский: Обзорный доклад, статистика. (1 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  3. а б Общественная организация Минское Велосипедное Общество, Центр Экологических Решений. Русский: Обзорный доклад, статистика. 21 (1 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  4. К 2030 году — полмиллиона поездок в день. В Беларуси приняли Концепцию развития велодвижения (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (21 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
  5. Велоконцепции (руск.). rovar.info (13 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  6. а б Общественная организация Минское Велосипедное Общество, Центр Экологических Решений. Русский: Обзорный доклад, статистика. 22 (1 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  7. Никаких вирусов и «попа как орех». Почему нужно пересесть на велосипед, если вы это еще не сделали (руск.)(недаступная спасылка). health.tut.by (29 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
  8. Результаты подсчета движения велосипедистов в Минске в 2020м (руск.). rovar.info (4 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 12 ліпеня 2021.
  9. МВО (руск.). Минское Велосипедное Общество. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 9 чэрвеня 2020.
  10. Видео о Viva Ровар 2019 (руск.). MINSK TV. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  11. Видео о велопараде (руск.). minsknews. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  12. Видео о велопараде (руск.). tut.by (21 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  13. Оксана Красовская. Почти 15 тысяч участников и дивные костюмы: в Минске прошел велокарнавал «Viva Ровар» - Авто Onliner (руск.). Onliner (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
  14. Виталий Петрович. Без автомобиля, но на двух колесах: в Минске, несмотря на дождь, прошел праздник и велопарад - Авто Onliner (руск.). Onliner (22 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
  15. Ян Альшевский. Фоторепортаж: в велокарнавале «Viva, Ровар» приняло участие 9000 человек - Авто Onliner (руск.). Onliner (30 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
  16. Никита Мелкозеров. 22 тысячи человек приняли участие в велокарнавале «Viva Ровар!» - Авто Onliner (руск.). Onliner (18 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 18 мая 2020.
  17. На велокарнавале "Viva Ровар" в Минске зарегистрировались более 12 тыс. участников (руск.). БелТА (18 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 18 мая 2020.
  18. Участие (руск.). Минское Велосипедное Общество. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 9 чэрвеня 2020.
  19. По западу Беларуси проложили 350 км велосипедного маршрута (руск.). wildlife.by. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  20. Евровело 2 (руск.). Минское велосипедное общество. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  21. Главная · EuroVelo-2 "Маршрут столиц" (руск.). EuroVelo-2 "Маршрут столиц". Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.