Перайсці да зместу

Велка-Снежна пячора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велка-Снежна
польск.: Jaskina Wielka Śnieżna
Каардынаты: 49°14′24″ пн. ш. 19°55′23″ у. д.HGЯO
Глыбіня 824 м
Даўжыня 23753 м
Год адкрыцця 1959
Лік уваходаў 5
Велка-Снежна (Польшча)
Велка-Снежна
Велка-Снежна

Велка-Снежна пячора або Вялікая Снежная пячора (польск.: Jaskinia Wielka Śnieżna) — вапняковая пячора на гары Малалончняк ў Заходніх Татрах  (руск.), паўднёвая Польшча. Пячора знаходзіцца ў Татранскім нацыянальным парку.

З разведанаю даўжынёй 23 753 м і глыбінёй 824 м, гэта самая доўгая і глыбокая пячора Польшчы[1].

Вялікая Снежная пячора мае 5 вядомых уваходаў, якія спачатку лічыліся асобнымі пячорамі[2][3]:

  • Снежная пячора (польск.: Jaskinia Śnieżna) — 1701 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1959 годзе. Уваход у яе знаходзіцца ў частцы Выжня Свістуўка даліны Малей Лукі ля падножжа сцяны тэрасы Котліны. Пячора з'яўляецца галоўнай часткай сістэмы Вялікая Снежная. Яе даўжыня складае каля 14 954 метраў, а вышыня падзення — 622 метра[4];
  • Пячора над Котлінамі (польск.: Jaskinia nad Kotlinami) — 1875 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1966 годзе, сумешчана са Снежнай ў 1968 годзе. Яе ўваход знаходзіцца ў частцы Выжня Свистуўка даліны Малей Лукі на краі Котліны. Даўжыня пячоры складае каля 1465 метраў, вышыня падзення — 433,5 метраў. Побач знаходзіцца ўваход у пячоры Малалукей;
  • Ясныя Авен (польск.: Jasny Awen) — 1852 м над узроўнем мора, упершыню даследавана ў 1959 годзе, сумешчана з Вялікай Снежнай ў 1978 годзе. Яе ўваход знаходзіцца ў частцы Выжня Свістуўка даліны Малей Лукі, у 40 м ад уваходу ў пячору над Котлинами. Даўжыня пячоры складае каля 115 метраў, вышыня падзення — 61 метр;
  • Пячора Велька Літварова (польск.: Jaskinia Wielka Litworowa) — 1906 м над узроўнем мора, сумешчаная з Вялікай Снежнай 1995 годзе. Другая па даўжыні пячора ў сістэме Вялікі Снежнай. Яе ўваход размешчаны ў даліне Литварова на схіле гары Малалончняк. Яе даўжыня складае 7185 метраў, а вышыня падзення — 370 метраў;
  • Ваўчыная пячора (польск.: Jaskinia Wilcza) — 1672 м над узроўнем мора, адкрытая ў 1996 годзе, сумешчаная з Вялікай Снежнай 1999 годзе. Гэта самая маленькая пячора ў сістэме Вялікай Снежнай. Яе ўваход размешчаны ў даліне Малей Лукі ў сценах, што спускаліся ад Катліны да кара  (руск.) Нижня Свістуўка. Яе даўжыня складае каля 54,7 метраў, вышыня падзення — 16 метраў.

Уваходы злучаны складанай сістэмай пітчаў  (руск.) і калідораў. Некаторыя з іх ўтрымліваюць падземныя ручаі, вадаспады, басейны або сіфоны. Вада з пячоры выцякае праз карставыя крыніцы, вядомыя як «Ледзяная крыніца» (польск.: Lodowe Źródło).

Снежная пячора была адкрыта ў 1959 годзе спелеатурыстамі  (руск.) з Закапанэ. У 1960 годзе яе разведанная вышыня падзення дасягнула 545 метраў, што зрабіла яе на той момант чацвёртай у свеце па глыбіні. У наступныя гады пячора была інтэнсіўна даследавана і злучана з іншымі пячорамі. Даследаванні працягваюцца да гэтага часу, у тым ліку спробы сумясціць Вялікую Снежную з другой па велічыні пячорай Польшчы Снежна-Студня (польск.: Śnieżna Studnia).

Зноскі

  1. Jaskinie Tatr, Krakowski Klub Taternictwa Jaskiniowego Архівавана 21 лютага 2017., www.kktj.p
  2. Tatry polskie.
  3. Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski: Wielka encyklopedia tatrzańska.
  4. Jaskinia Wielka Śnieżna, Polska Strona Taternictwa Jaskiniowego pod patronatem KTJ PZA, www.sktj.pl