Велігер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велігер Dolabrifera — велум з двума лапасцямі веечак

Велігер (ад лац.: Velum — ветразь і gerо — нясу) — пелагічная форма лічынак малюскаў, напр. Scaphopoda, Bivalvia і Gastropoda. Велігеры з’яўляюцца часткай планктону. Характэрнай прыкметай велігераў з’яўляецца велум — падабенства лопасцяў, пакрытых веечкамі. Яны служаць для харчавання і паступальнага руху.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Лічынкавая фаза пачынаецца з адкладвання яек і працягваецца да метамарфозы сталення. Сілкуецца велігер пры дапамозе веечак, пры гэтым асобныя веечкі выконваюць розныя функцыі. Выкарыстоўваюцца розныя велумы, каб паднесці харчаванне да рота і каб адхіліць іншародныя рэчывы. Па спосабе харчавання адрозніваюць дзве формы велігераў — плактатрофы і лецытатрофы. Абодва тыпы харчавання і эвалюцыі вядуць да марфалагічна і экалагічна ідэнтычных асобін. Асобіны з розным тыпам лічынкавага развіцця могуць спарвацца паміж сабой. Планктатрофны спосаб харчавання лічынкі разглядаецца як першапачатковы, які вядзе да больш доўгай лічынкавай фазы. Даволі доўгі лічынкавыя перыяд неспрыяльны для лічынкі, бо ўзровень смяротнасці павышаецца, а верагоднасць стаць у выніку метамарфозы палаваспелай жывёлай зніжаецца.