Велікапольскія дуды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скрыпак і дудар з ваколіц Буку (1902).

Велікапольскія дуды — тып дуд, які сустракаецца ў паўднёва-заходняй Велікапольшчы (Польшча).

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікапольскія дуды складаюцца з перабору, гуку (бурдону), мяшка, а таксама з кавальскага меха, якім пампуецца паветра[1].

  • Ігравая трубка (перабор) мае 7 адтулін. У верхняй частцы асаджаны пішчык (трасціна), ніжняя частка заканчваецца рогам, спалучаным з мэталічнай чашай[2] (так званы пярэдні рог)
  • Бурдонная трубка (гук, які на мясцовым дыялекце называецца «бонк» — чмель) складаецца з трох трубак, спалучаных металічнымі каналамі. Заканчваецца рэзанатарам з быдлячага рога[2]. Пішчык у бурдоне таксама адзінарны.
  • Мех акумуліруе паветра, якое праходзіць праз пішчыкі ігравой і бурдоннай трубкі. Драўляны элемент, у які ўстаўляецца мех, называецца яблык[2].
  • Мяшок (дымка) пампуе паветра ў мех. Прымацаваны да яго крук, за які дудар чапляе локцевы раменьчык[2].

Строй[правіць | правіць зыходнік]

Строй вялікапольскіх дуд змяняўся ў залежнасці ад рэгіёну — ад Fis да d[3]. У наш час дамінуе строй B[4].

Тэрытарыяльны ахоп[правіць | правіць зыходнік]

Ядвіга Сабеская у 1950 г. апісвае з дапамогай лініі Познань, Сьрода, Яроцін, Остраў, Кратошын, Равіч, Кашчор, Вольштын, Новы Томысль, Младаско і Познань[5].

Па яе меркаванні ў 30. XX ст., да абшараў дзе было найбольш дудароў належалі: ваколіцы паміж Букам і Апаленіцай, Гродзіскам і Моджам, абшар паміж Чэмпінем, Касцянам і Збэнхамі Касцянскага Павету, а таксама рэгіён паміж Гостынем, Понецэм, Равічам, Бошкавам і Кабылінам. У апошнім рэгіёне актыўнасць дудароў была самая высокая[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Ядвігі Сабескай дуды ў набліжанай да сучаснасці форме, выступалі і былі папулярныя ў Велікапольшчы ўжо ў XVI ст. Не вядома, ці надзімалі іх вуснамі ці з дапамогай кавальскага мяшка[7]. Як мінімум ад паловы XIX ст. канструкцыя вялікапольскіх дуд ідэнтычная з сучаснай[8].

Рэпрадукцыя рысунка Элізы Радзівілувны Марціна Сыбы. Скрыпак Стругоўскі. Юзаф Надобны. Дудар з вялікай Таполі 1826[9], які быў змешчаны ў Die Slawen Ф. Тэтцнэра (1902)

Музычная практыка[правіць | правіць зыходнік]

Дударская капэла складваецца з дуд і падвязаных скрыпак (а да XIX ст. з дуд і мазанак — скрыпкі ручной работы). Строй падвязанай скрыпкі на актаву вышэй ад строя дуд, каб іх было чуваць падчас супольнага грання[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Danuta i Andrzej Pawlak: Instrumenty muzyczne – Kultura ludowa Wielkopolski. Tom III. Poznań: 1967, s. 273. 
  2. а б в г Antoni Janiszewski: Wielkopolskie dudy, kozioł weselny, kozioł ślubny i sierszenki. Podręcznik do nauki gry na wielkopolskich instrumentach ludowych z ilustracjami. Poznań: Pałac Kultury, 1971, ss. 23–25. 
  3. Jadwiga Pietruszyńska: Dudy wielkopolskie. Poznań: Instytut Zachodnio-Słowiański, 1936, s. 35. 
  4. Wojewódzka Biblioteka Publiczna i Centrum Animacji Kultury w Poznanu. Folklor wielkopolski/Folklor muzyczny (польск.). Праверана 18 ліпеня 2022.
  5. Jadwiga i Marian Sobiescy: Pieśń i muzyka ludowa Wielkopolski i Ziemi Lubuskiej [w:] Polska muzyka ludowa i jej problemy. Kraków: Polskie Wydawnictwo Muzyczne, 1973, s. 209. 
  6. Jadwiga Pietruszyńska-Sobieska: Dudy wielkopolskie [w:] Polska muzyka ludowa i jej problemy. Kraków: Polskie Wydawnictwo Muzyczne, 1973, ss. 94–95. 
  7. Jadwiga Pietruszyńska-Sobieska: Dudy wielkopolskie [w:] Polska muzyka ludowa i jej problemy. Kraków: Polskie Wydawnictwo Muzyczne, 1973, ss. 83–84. 
  8. Jadwiga Pietruszyńska: Dudy wielkopolskie. Poznań: Instytut Zachodnio-Słowiański, 1936, s. 15. 
  9. Zbigniew Jerzy Przerembski: Dudy. Instrument mało znany polskim ludoznawcom. Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2007, s. 401. ISBN 978-83-891-0175-4. 
  10. Jadwiga i Marian Sobiescy: Pieśń i muzyka ludowa Wielkopolski i Ziemi Lubuskiej [w:] Polska muzyka ludowa i jej problemy. Kraków: Polskie Wydawnictwo Muzyczne, 1973, s. 212. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]