Венгерскі квартэт
Выгляд
Венгерскі квартэт | |
---|---|
Краіны | |
Склад |
«Венгерскі квартэт» (першапачаткова Новы Венгерскі квартэт, венг.: Új Magyar Vonósnégyes) — выбітны венгерскі струнны квартэт, які існаваў у 1935—1972 гг. З 1935 года працаваў у Нідэрландах, з 1950 года ў ЗША.
На працягу ўсёй гісторыі квартэта яго фірмовымі знакамі, як і ў некаторых іншых венгерскіх квартэтаў, былі квартэты Бетховена і квартэты Бартака (у 1936 годзе Новы Венгерскі квартэт, у прыватнасці, стаў першым выканаўцам Пятага квартэта). Гэты квартэт двойчы (у 1953 і ў пачатку 1960-х гг.) ажыццявіў запіс усіх квартэтаў Бетховена, а ў 1960—1961 гг. запісаў усё квартэты Бартака для Deutsche Grammophon. Цікаўнай асаблівасцю музыкантаў ансамбля была іх звычка запісваць музыку па начах.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Першая скрыпка:
- Шандар Вег (1935—1937)
- Золтан Секей (1937—1972)
Другая скрыпка:
- Петэр Серванскі (1935—1937)
- Шандар Вег (1937—1940)
- Аляксандр Машкоўскі (1940—1959)
- Міхай Кутнер (1959—1972)
Альт:
- Дэнеш Карамзаі (1935—1972)
Віяланчэль:
- Вільмаш Палатаі (1935—1956)
- Габар Мадзьяр (1956—1972)