Бела Бартак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бела Бартак
Bartók Béla 1927.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 сакавіка 1881(1881-03-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1945(1945-09-26)[4][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька: Béla Bartók[d]
Жонка: Ditta Pásztory-Bartók[d]
Дзеці: Péter Bartók[d] і Béla Bartók[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, харэограф, настаўнік, педагог, музыказнавец, музычны педагог, музыкальны этнограф, выкладчык універсітэта, збіральнік народнай музыкі, энтамолаг
Інструменты фартэпіяна
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Бе́ла Ві́ктар Я́наш Ба́ртак (венг.: Bartók Béla Viktor János [ˈbɒrtoːk ˈbeːlɒ]; 25 сакавіка 1881, Надзьсентміклаш, Банат, Аўстра-Венгрыя, цяпер г. Сынікалау-Марэ, Румынія — 26 верасня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — венгерскі кампазітар, піяніст і музыказнаўца-фалькларыст. Прадстаўнік экспрэсіянізму ў музыцы. Прэмія імя Л. Кошута 1948.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1903 годзе Будапешцкую музычную акадэмію па класах фартэпіяна і кампазіцыі, у 19071934 гг. яе прафесар. У 19201930-я гг. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 года ў ЗША.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Збіраў і вывучаў венгерскую сялянскую песню, румынскі, славацкі, сербскі, харвацкі, заходне-ўкраінскі фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навуковых прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны музычны стыль Бартака, які арганічна спалучыў старажытную квартава-пентатонную аснову венгерскай сялянскай песні з найноўшымі музычна-выразнымі сродкамі прафесійнай музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 19101920-х гг. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш.

Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімфанічная паэма «Кошут» (1903); Танцавальная сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для аркестра (1943), 3 фартэпіянныя і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фартэпіяна і ударных інструментаў; фартэпіянны цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фартэпіяна; цыклы песень і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Bela Bartok // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Béla Bartók // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]