Людвіг ван Бетховен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвіг ван Бетховен
Ludwig van Beethoven
Beethoven.jpg
Людвіг ван Бетховен на партрэце Карла Штылера 1820 г.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

17 снежня 1770(1770-12-17)

Месца нараджэння

Сцяг Германіі Бон, Вестфалія

Дата смерці

26 сакавіка 1827(1827-03-26) (56 гадоў)

Месца смерці

Вена, Аўстрыя[1]

Гады актыўнасці

17821827

Краіна

Flag of Germany.svg Германія,
Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя

Прафесіі

кампазітар, піяніст, дырыжор

Інструменты

фартэпіяна, скрыпка

Жанры

класічная музыка

Аўтограф
Аўтограф
Commons-logo.svg Людвіг ван Бетховен на Вікісховішчы

Лю́двіг ван Бетхо́вен (ням.: Ludwig van Beethoven, 17 снежня 1770, Бон, Германія26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыя) — вялікі нямецкі кампазітар, дырыжор і піяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг ван Бетховен нарадзіўся ў снежні 1770 г. у горадзе Бон, які належыў кёльнскаму курфюрсту. У яго жылах, акрамя нямецкай, цякла і фламандская кроў. Бацька Бетховена быў пеўчым Бонскай капэлы. Маці — кухаркай. Бацьку маленькага Людвіга, Іагану ван Бетховену (17401792 гг.) не давалі супакою лаўры Вольфганга Амадэя Моцарта, таму навучанне музыцы будучага кампазітара праводзілася часта даволі жорсткімі метадамі. Прымусамі і збіццём бацька прымушаў 4-летняе дзіця гадзінамі праседжваць за фартэпіяна і завучваць практыкаванні на скрыпцы. У 1782 годзе Бетховен ужо напісаў тры санаты для клавесіна, яму тады ішоў 13-ы год. У шаснаццацігадовым узросце Людвіг ужо карыстаўся шырокай вядомасцю ў Боне.

  • 1787 г. — першая паездка ў Вену. Сустрэча з В. А. Моцартам. Праслухаўшы выкананне юнага Бетховена, Моцарт сказаў: «Звярніце ўвагу на яго. Ён усіх прымусіць пра сябе казаць». Раптам атрымаўшы вестку аб хваробе маці, Людвіг быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Бон; пасля ён вучыўся ў Вене ў Ё. Гайдна, І. Г. Альбрэхтсбергера і А. Сальеры.
  • 1789 г. — Людвіг стаў вольным слухачом філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта [1].
  • 1792 г. — канчатковы пераезд у Вену. Сімпатыі да Французскай рэвалюцыі.

Да пачатку 1800-х гг. Бетховен — аўтар шматлікіх твораў, якія здзіўлялі сучаснікаў драматызмам і навізной музычнай мовы. У іх ліку: фартэпіянныя санаты № 8 («Патэтычная»), 14 («Месяцовая»), саната №21 («Аўрора»), першыя 6 струнных квартэтаў.

У 1800 г. была выкананая 1-я сімфонія Бетховена. Развіццё глухаты, першыя прыкметы якой з'явіліся ў 1798 г., прымусіла Бетховена паступова скараціць канцэртную дзейнасць, а пасля 1815 г. ад яе адмовіцца. Вядомы факт пра тое, што Бетховен наўмысна адпілаваў ножкі ад свайго раяля, каб лепш адчуваць вібрацыю падлогі і так раўнаважыць недахоп слыху. У творах 18021812 гг. цалкам выявіліся характэрныя прыкметы спелага стылю Бетховена. У апошні перыяд творчасці з'явіліся 9-я сімфонія з заключным хорам на словы оды «Да радасці» Шылера і Урачыстая меса, а таксама шэдэўры яго камернай музыкі — санаты для фартэпіяна № 28—32 і квартэты № 12—16.

Людвіг ван Бетховен

На фарміраванне светапогляду Бетховена моцна паўплывалі Вялікая французская рэвалюцыя і эпоха напалеонаўскіх войн; яго творчасць цесна звязана з сучасным яму мастацтвам, літаратурай, філасофіяй, з мастацкай спадчынай мінулага (Гамер, Плутарх, Уільям Шэкспір, Жан Жак Русо, Іаган Гётэ, Імануіл Кант, Фрыдрых Шылер). Асноўны ідэйны матыў творчасці Бетховена — тэма гераічнага змагання за волю, увасобленая з асаблівай сілай у 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы Фідэліо, ва ўверцюры «Эгмант», у фартэпіяннай санаце № 23 («Апасіаната») і інш. Разам з тым, Бетховен стварыў мноства твораў, якія выказваюць тонкія асабістыя перажыванні: знакамітая «Месяцовая» саната была прысвечана графіні Джульеце Гвічардзі — першаму каханню кампазітара; 3-я сімфонія («Гераічная») была складзеная ў гонар Напалеона, каторы нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў «Гераічная сімфонія, складзеная ў памяць Вялікага Чалавека»; 4-я сімфонія створаная пад уражаннямі лета 1806 года, якое ён правёў у маёнтку сваіх сяброў Брунсвікаў у венгерскім мястэчку Каромпа, дзе здабыў каханне ў асобе Тэрэзы Брунсвік; 5-я сімфонія — «сімфонія Лёсу», напісаная пад панурымі перажываннямі, звязанымі з мацнеючай глухатой, у сімфоніі можна адчуць, як Лёс стукае ў дзверы, але нязломная душа кідаецца, спрабуе выйсці з цемры і знайсці святло; спрабуючы знайсці заспакаенне ў яднанні з прыродай нараджаецца 6-я сімфонія «Пастаральная» (пастухоўская, сельская); 9-я сімфонія — вынік усяго жыцця, яго запалу, хваляванняў і радасцей, заклік не падаць духам і ніколі не здавацца.

Бетховен пачынаў свой творчы шлях як наватар і пераўтваральнік піянізму. Ён быў не толькі вялікі кампазітар, але геніяльны выканаўца і неперасягнены імправізатар. У сваю творчасць ён унёс новыя нечаканыя змены, якія з цяжкасцю прымаліся яго сучаснікамі: гэтае значнае ўзбагачэнне стылю, пашырэнне меж піянізму. Новыя сродкі выразнасці Бетховен чэрпаў з уласных тэхнічных магчымасцей. Бетховен адным з першых пачаў яўным чынам суправаджаць нотны тэкст падрабязнымі славеснымі рэмаркамі і дынамічнымі ўказаннямі, прастаўляць дакладны тэмп і педалізацыю.

Бетховен сканаў у Вене 26 сакавіка 1827 г. ад цырозу печані, ускладненага вадзянкай (асцытам) (з прычыны перанесенага ў 1825 г. гепатыту).

Паштовая марка ФРГ, прысвечаная Людвігу ван Бетховену, 1961 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альшванг А. Людвиг ван Бетховен. Очерк жизни и творчество.
  • Антонин Згорж. Один против судьбы. — М: «Молодая гвардия», 1980 — С.270.
  • Роллан, Ромен. Жизнь Бетховена. 1903 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Людвіг ван Бетховен Шаблон:Сімфоніі Бетховена Шаблон:Фартэпіянныя канцэрты Бетховена Шаблон:Фартэпіянныя санаты Бетховена

  1. Record #118508288 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.