Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі
Дата нараджэння: 1840 ці 1839
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 жніўня 1882(1882-08-15)
Альма-матар:

Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі (1839 ці 1840, Магілёўская губерня — 15 жніўня 1882) — беларускі архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1839 ці 1840 годзе. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1862 годзе (грамадзянскі інжынер)[2] з чынам калежскага сакратара[1].

У 1862 годзе прызначаны на службу малодшым архітэктарам у Віцебскую будаўніча-дарожную камісію[2]. У 1865 годзе прызначаны малодшым інжынерам Віцебскай губерні[1].

У 1873 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. У 18761878 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[2].

Памёр на 42 годзе жыцця 15 жніўня 1882 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна (1881)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пакроўскі Веньямін Веньямінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.