Вера Зіноўеўна Віткіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Зіноўеўна Віткіна
Дата нараджэння 28 жніўня 1948(1948-08-28) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вера Зіноўеўна Віткіна (28 жніўня 1948, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Мінскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскграмадзянпраекце, з 1978 года — старшы архітэктар у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: комплексы жылля і інтэрнатаў з блокам абслугоўвання па вул. Гагарына ў Барысаве (1973, 1977, у аўтарскім калектыве), праект 2-й чаргі будынка навучальна-трэніровачнага атрада[d] Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1975), жылы дом з прамтаварнай крамай па вул. Суворава ў Гродне (1976), ТЭА новых тыпавых сельскіх школ з паменшанай напаўняльнасцю класаў, комплекснай серыі сельскіх грамадскіх будынкаў для пасёлкаў з насельніцтвам да 1000 жыхароў (1984).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]