Вуліца Суворава (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Суворава
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Беластоцкая
Назва ў гонар Аляксандр Васільевіч Сувораў

Вуліца Суворава – адна з галоўных магістралей горада Гродна.

У паўднёва-усходняй частцы горада. Пачынаецца ад вуліцы Гарнавых да гарадской мяжы. Працягласць каля 2500 м.

Названа ў 1950 годзе гонар расійскага вайсковага кіраўніка А.В. Суворава. Ранейшая назва – Беластоцкая.

Пачала фарміравацца ў канцы 19 ст., з 1960 гг. забудоўвалася 5-12 павярховымі жылымі дамамі. Значную частку займае жылая сядзібная забудова, а таксама шэраг прамысловых прадпрыемстваў: завод зборнага жалезабетона, завод крупнапанельнага домабудавання, шклозавод і інш. Вуліца пераходзіць у шашу, вядучую да месца адпачынку гараджан - возера Юбілейнага, а таксама да вёскі Каробчыцы (вядомай аграсядзібай, размешчанай ля яе) і далей да памежнага пункта пропуску Брузгі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]