Вермікуліт
Выгляд
| Вермікуліт | |
|---|---|
| | |
| Формула | (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]•(OH)2•4H2O |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Буры, жаўтавата-буры, залаціста-жоўты, бронзава-жоўты, зелянявы да чарнаватага |
| Колер рысы | Белая, жаўтаватая, бліскучая |
| Бляск | Тоўсты, шкляны (на плоскасцях спайнасці перламутравы) |
| Цвёрдасць | 1—1,5 |
| Спайнасць | Добрая па базісе (001) |
| Злом | Мінерал расшчапляецца на тонкія лісточкі |
| Шчыльнасць | 2,4—2,7 г/см3 (успушанага — 0,065—0,130 г/см3) г/см³ |
| Сінгонія | monoclinic crystal system[d] |
Вермікуліт (ад лац.: Vermiculus — чарвячок) — мінерал з групы гідраслюд, якія маюць слаістую структуру. Прадукт другаснай змены (гідролізу і наступнага выветрывання) цёмных слюд біятыту і флагапіту.
Уяўляе сабой буйныя пласціністыя крышталі залаціста-жоўтага або бурага колеру. Пры награванні з пласцінак утвараюцца чарвякападобныя слупкі або ніткі залацістага ці серабрыстага колеру з папярочным дзяленнем на найтонкія лускавінкі. Абпаленыя масы вермікуліту свабодна плаваюць на паверхні вады. Хімічны склад мае прыблізную формулу (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]·(OH)2·4H2O. Аднак вермікуліт рэдка адказвае агульнай формуле і звычайна змяшчае прымешкі.