Веснавыя воды
Выгляд
| Веснавыя воды | |
|---|---|
| The Torrents of Spring | |
| Жанр | навела |
| Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
| Мова арыгінала | англійская |
| Дата першай публікацыі | 1926 |
| Пераклад на беларускую | адсутнічае |
«Веснавыя воды» (англ.: The Torrents of Spring) — навела Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваная ў 1926 годзе. Аўтар выкарыстаў падзагаловак «Рамантычная гісторыя ў гонар паходжання вялікай расы» (англ.: «A Romantic Novel in Honor of the Passing of a Great Race») у якасці пародыі на свет пісьменнікаў. Гэта работа стала першым доўгім творам Хемінгуэя, якую ён напісаў як пародыю на раман Шэрвуда Андэрсана «Цёмны смех» (англ.: «Dark Laughter»).