Рухомае свята
Выгляд
Рухомае свята | |
---|---|
A Moveable Feast | |
![]() | |
Жанр | аўтабіяграфія |
Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | снежань 1964 |
Выдавецтва | Charles Scribner's Sons[d] і Jonathan Cape[d] |
«Рухомае свята» (англ.: A Moveable Feast) — мемуары амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя пра гады, якія ён правёў у якасці пісьменніка-экспатрыянта ў Парыжы ў 1920-х. Кніга апісвае навучанне і станаўленне маладога аўтара, які быў жанаты са сваёй першай жонкай Хедлі. У кнізе таксама згадваюцца такія людзі, як Эзра Паўнд, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, Форд Мэдакс Форд, Джон Дос Пасас, Джэймс Джойс і Гертруда Стайн.