Вестник Минского губернского комиссара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вестник Минского губернского комиссара»
Тып газета
Заснавана 9 (22) сакавіка 1917
Спыненне публікацый 19 снежня 1917 (1 студзеня 1918)
Мова руская
Галоўны офіс

«Вестник Минского губернского комиссара» — штодзённая газета, афіцыйны орган Мінскага губернскага камісара Часовага ўрада. Выходзіла 9(22) сакавіка19 снежня 1917 г. (1 студзеня 1918) у Мінску на рускай мове (замест «Минских губернских ведомостей»). З № 33 называлася «Вестник Минского губернского комиссариата». Рэдактары: І. М. Багданаў, з 31 сакавіка У. І. Самойла. Бясплатна распаўсюджвалася сярод работнікаў мясцовых улад і падпісчыкаў папярэдняй газеты. Праводзіла палітыку Часовага ўрада, усе пастановы якога друкавала пад рубрыкай «Дзеянні ўрада». На яе старонках выступалі прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый, у т.л. і беларускіх («Ад беларускага камітэта», «Дзень беларускага значка»). Усе падзеі і матэрыялы адлюстроўваліся ў агульнадэмакратычным кірунку і спрыялі кансалідацыі грамадства. У той жа час нацыянальны рух разглядаўся з велікарускіх пазіцый. У паслякастрычніцкі перыяд праводзіла антыбальшавіцкую палітыку, асноўнае месца ў ёй займалі матэрыялы, прысвечаныя Устаноўчаму сходу. Пастановай СНК Заходняй вобласці і фронту выхад газеты прыпынены з прычыны скасавання губернскага камісарыята. Падпісчыкі да 1(13) студзеня 1918 г. атрымлівалі новае выданне — «Советская правда».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяменчык, М.А. «Вестник Минского губернского комиссариата» / М.А.Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.