Вестник Народного комиссариата просвещения

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мова беларуская

«Вестник Народного комиссариата просвещения» — часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастрычніку 1921 да лістапада 1922 гг. у Мінску на рускай мове, меў асобны аддзел на беларускай мове. У 1921 г. надрукаваны 2 нумары, у 1922 г. выходзіў штомесяц або раз у 2 месяцы здвоенымі нумарамі. Асвятляў пытанні ліквідацыі непісьменнасці, правядзення школьнай рэформы, развіцця асветы, вышэйшай школы, беларускай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы. Надрукаваны артыкулы У. Пічэты «Навейшая гісторыя Беларусі ў замежнай гісторыка-палітычнай літаратуры» (1921, № 1), «Новыя работы па гісторыі Беларусі» (1921, № 2, 1922, № 1 — 4), «Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасцей» (1921, № 2), «М.Багдановіч як гісторык беларускага адраджэння» (1922, № 5, 6), У.Ігнатоўскага «Наркамат асветы Беларусі і беларуская культура» (1921, № 1), «Беларускае культурна-нацыянальнае пытанне ў БССР» (1922, № 2 — 4), Я. Коласа «Цені прошлага» (1922, № 1 – 6), З. Бядулі «Батлейка» (1922,ю № 3 – 4) і «Беларускі тэатр» (1922, № 5 – 6), рэцэнзія Я.Карскага на працу М. Янчука «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» (1922, № 9 – 10).

Літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Грамовіч, У.У. «Вестник Народного комиссариата просвещения» / У.У.Грамовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.