Уладзімір Іванавіч Пічэта
Уладзімір Іванавіч Пічэта | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 (21) кастрычніка 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1947[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | doctorate in History[d] (1918) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | М. К. Любаўскі |
Вядомыя вучні | Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Уладзімір Іванавіч Пічэта (9 (21) кастрычніка 1878, Палтава, Украіна — 23 чэрвеня 1947, Масква) — беларускі савецкі гісторык, археолаг, педагог. Заслужаны прафесар БССР (1926), акадэмік АН БССР (1929).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 9 (21) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван (Ёван) Хрыстафоравіч (1844—1920), серб па нацыянальнасці, ураджэнец горада Мостар, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. Маці навукоўца, Марыя Рыгораўна Грыгарэнка (1846—1911), украінка паводле паходжання, была дачкой кіеўскага чыноўніка Казённай палаты[2].
Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (вучань М. К. Любаўскага). Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады якая звалася кандыдацкай) працы «Юрый Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву» быў В. В. Ключэўскі.
У 1910—1911 г. прыват-дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1918). У 1918—1922 г. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 і да 1930 г. рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).

Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.
Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі 16—20 ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.
У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 г. пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8.8.1931 г. сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 г. месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 г. справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша.
З 1937 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 г. узначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 г. разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 г. з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1990-х гадах вялася размова аб тым, каб назваць у Мінску яго імем вуліцу Ленінградскую, на якой стаяць некалькі карпусоў БДУ. 26 кастрычніка 2011 года на доме № 1 БДУ (цяпер будынак гістарычнага факультэта БДУ), дзе 1924—1929 гадах працаваў Уладзімір Пічэта, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Адна з аўдыторый гістарычнага факультэта таксама носіць імя Пічэты[3][4].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924;
- Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958;
- Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. М., 1961;
- Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Пичета Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Немногие знают, что у первого руководителя БГУ Пичеты сербские корни
- ↑ Уладзімір Пічэта. Першы рэктар
- ↑ На гістарычным факультэце БДУ адкрылі мемарыяльную дошку першаму рэктару ўніверсітэта Уладзіміру Пічэту
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Академик В. И. Пичета: Страницы жизни. Мн., 1981;
- В. И. Пичета: Библиографический указатель. Мн., 1978;
- Брачев В. С. «Дело историков» 1929—1931. СПб., 1997;
- Іофе Э. Партрэт вучонага // Полымя. 1970, № 12. С. 215—221;
- Иоффе Э. Г. Академик В. И. Пичета (1878—1947) // Новая и новейшая история. 1996, № 5;
- Возвращенные имена;
- ЭГБ, т. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Уладзімір Іванавіч Пічэта на Вікісховішчы |
---|
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Рэктары БДУ