Вечалле
Вечалле | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,1 м |
Даўжыня | 3,68 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 1,36 км² |
Аб’ём | 0,0251 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,2 км |
Найбольшая глыбіня | 35,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,217 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 37,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Крашанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ве́чалле — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, у басейне ракі Крашанкі (прыток Ушачы).
Плошча Вечалля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня 3,68 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору 37,2 км².
Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на асобных участках нізкія. Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія раздзелены між сабой невысокім падняццем. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—15 м. Возера мезатрофнае. Расліннасць займае 5 % плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паласы складае 5—30 м.
У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.
Возера Вечалле ўваходзіць у курортную зону «Ушачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лесные озера санаторий - Санатории Беларуси Белоруссии цены 2024 . Все санатории Беларуси. Праверана 10 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Вечалле // Сайт «Белорусский Посейдон» Архівавана 18 лютага 2014.