Вечар у Мінскай губерні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ГоравскийГоравский Вечер в Минской губернии 1870-е.jpg
Апалінарый Гараўскі
Вечар у Мінскай губерні. пачатак 1870-я
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Вечар у Мінскай губерні — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (18331900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : iл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : iл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215