Алейныя фарбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мастацкія алейныя фарбы ў тубах

Але́йныя фа́рбы — суспензіі неарганічных пігментаў і напаўняльнікаў у пакостах. Пігменты — двухаксід тытану(руск.) бел., вохра, жалезны сурык, аксід хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, слюда і інш. Для хуткага высыхання ў алейныя фарбы дадаюць сікатывы(руск.) бел., для лепшага дыспергавання — паверхнева-актыўныя рэчывы(руск.) бел.. Выпускаюцца густацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстання (вадкія). Пры высыханні, абумоўленым акісляльнай палімерызацыяй раслінных алеяў пакосту, утвараецца атмасфераўстойлівая плёнка, якаме мае невысокую цвёрдасць, набракае ў вадзе і разбураецца ў шчолачах. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, алейным жывапісе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]